top of page




Помнiм, шануем, ганарымся


Пры абароне Ленінграда ў верасні 1941 г. быў цяжка паранены і са шпіталя выйшаў інвалідам 2-й групы. У 1943 г. вярнуўся ў дзеючую армію. Камандзір батальёна 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту капітан І.М.Бандарэнка вызначыўся 25.6.1944 г. пры фарсіраванні р. Проня, арганізаваў пераправу і адным з першых у палку 26.6.1944 г. фарсіраваў р. Дняпро на поўнач ад Магілёва, захапіў плацдарм, чым стварыў спрыяльныя ўмовы для баявых дзеянняў палка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Памёр 1.9.1997 г.
Сустрэча І.М.Бандарэнкі з вучнямі Дрыбінскай школы
Падзяка І.М.Бандарэнку за ўдзел у прарыве варожай абароны на р.Проня
bottom of page