top of page

   Помнiм, шануем, ганарымся

65.png

З успамінаў В. Пратасенкі, жыхаркі Дрыбіна

         Надвор’е тады стаяла цудоўнае, усе адно як жарт над людскім горам і трывогай. У пасёлку было шмат асобных груп байцоў. Найбольш шматлікай і арганізаванай была конніца, немцы хацелі акружыць яе і знішчыць. Але гэта не ўдалося – конніца была някепска ўзброена, яна аказала арганізаванае супраціўленне і адышла ў бок Мсціслава. Дрыбін увесь гарэў, згарэла і наша хата, а мы ж яе пабудавалі перад самай вайной. Немцы пачалі гаспадарыць у пасёлку. Сваю камендатуру яны размясцілі ў доме Быкоўскіх, што на вуглу ад райвыканкама. Потым перабраліся ў іншае месца, зараз там стаіць двухпавярховы зялёны дом. З прыходам немцаў практычна нікуды не хадзілі. Пазней пачаліся яўрэйскія расстрэлы. Расстрэльвалі ў калгасным садзе. Там было 2 равы, дзе яны самі сабе капалі магілы. Зараз гэта месца знаходзіцца паміж 80-кватэрным домам і вуліцай Саўгаснай.

З успамінаў А.Іцаковай,
якая на пачатку акупацыі была ў Дрыбіне,
потым жыла ў в. Еськаўка

Я дык вам скажу, што і немцы былі розныя, былі і сярод іх людзі. У мяне тады сынок быў маленькі і ад крыку грыжа ў яго вылезла… я плакала, не ведала, што рабіць. А тут да суседскай дзяўчынкі, што абварылася кіпетнем, заходзіў нямецкі доктар, прыносіў ёй нейкай мазі. Сказаў, што яшчэ прыйдзе, дык я яго ўжо і пільнавала ды і папрасіла, каб і майго малога глянуў. Ён не адмовіў. Зайшоў, стаў глядзець майго малога. Я стаю, слезы капаюць ад страху, але не спрабую падаваць выгляду, што трасуся ўся. А хлопец таксама, убачыўшы чужога, зайшоўся, што ёсць моцы, грыжа надулася, сіняя, страшная. Немец паглядзеў, памацаў, асцярожна ўлажыў грыжу на месца, прыціснуў медным пятаком і абматаў гумавым жгутом. Растлумачыў, што 3 дні жгут не здымаць, а ен зойдзе яшчэ. Зайшоў, праўда. Сказаў, што яшчэ 5 дзён трэба пачакаць. Я ўжо і асмялела крыху, не дражэла так, як спачатку. Не забыўся ён, прыйшоў праз 5 дзён. Акуратна зняў жгуцік, а тая грыжа дзе і падзелася. Я не ведаю, чым гэтага доктара аддячыць, было з дзесятак яечак, нясу ўжо яму. А ён і не ўзяў. Паказвае на малога – маўляў, ямуаддай. Вось табе і немец, а чалавекам аказаўся…

Мы – дзеці вайны

(успаміны аб Вялікай Айчыннай вайне)

              Яўгеніі Васільеўны Янчанкі з г.п. Дрыбін. Памятаю, у першы дзень вайны страшна гудзелі самалёты. Па нашай вуліцы беглі дзесяцікласнікі, якім не паспелі выдаць атэстаты. Людзі не маглі зразумець, што адбываецца. За час акупацыі набачылыся ўсяго: быў і голад і холад, жыць прыходзілася, дзе давядзецца, шмат чаго ўжо сцёрлася з памяці, бо такое проста не хочацца памятаць. А вось вызваленне памятаю, бы ўчора было. Я разам з маці і іншымі людзьмі знаходзілася недалёка ад в.Гантоўля. Там у лесе мы хаваліся, пасвілі кароў. У гэты час немцы, адступаючы, падрывалі чыгунку. А бліжэй да вечара я пачула радасныя крыкі: «Нашы прыйшлі! Нашы!» І мы ўсе пабеглі насустрач савецкім салдатам.

         Сцяпана Фёдаравіча Маркава з г.п. Дрыбін. Я тады жыў у в.Бестрань. Памятаю, як аднойчы апоўдні на машынах з Дрыбіна прыехалі немцы, спыніліся каля калодзежа, пачалі бегаць па хатах і крычаць: «Матка, яйкі! Матка, млека!». Я выпусціў авечак на поле, а з каровай і жарабём адправіўся ў лес, падалей ад фашысцкага вока. Немцы наводзілі страх на ўсё насельніцтва, здаваліся такімі моцнымі, непераможнымі. Але ў нашай вёсцы жыў Харытон Яфімавіч Аўраменка, і я добра памятаю, як ён сказаў: «Гэта наша зямля! І немцаў мы з яе выганім!». Словы яго спраўдзіліся…

Музы Лаўрэнцьеўны Піцяковай з г.п. Дрыбін. 14 ліпеня 1941 г. нас акупіравалі. На другі дзень Дрыбін гарэў, усюды стралялі. Майго бацьку забіла ў мяне на вачах, на агародзе. Я тады страціла прытомнасць… Ну, а потым кепска ўсім жылося, вельмі кепска. Браты мае былі на фронце. Жыла я з маці. Фашысты рэзалі жывёлу, забіралі ўсё каштоўнае, што бачылі. Потым пачалі адпраўляць людзей у Германію. Калі немцы адступалі, таксама загінула шмат людзей. Мяне адправілі ў Клімавічы, а калі вярнулася, убачыла замест хат папялішчы. Будавалі ўсе зямлянкі.

             Вольгі Іванаўны Назарэвіч з г.п. Дрыбін. Я працавала настаўніцай у Мастах, што ў Заходняй Беларусі. Незадоўга да вайны мяне папярэдзілі, што трэба як мага хутчэй выязджаць далей ад граніцы. Я вярнулася ў Дрыбін. 14 ліпеня пачалася акупацыя, потым прыехалі на матацыклах немцы. Жыхары хаваліся хто куды. Немцы гучна размаўлялі, смяяліся, вялі сябе як гаспадары. Але нават тады я была ўпэўнена ў нашай перамозе.

З успамінаў жыхароў Дрыбінскага раёна, вывезеных на прымусовыя работы ў Германію

         Стафана Цімафеевіча Арлоўскага з в. Нікольск. Нарадзіўся я крыху пазнавата, таму на фронт не трапіў, а вельмі хацелася ваяваць з фашыстамі, нават у сне бачыў сябе салдатам. Але лёс распарадзіўся па-свойму. Не ўдалося мне «адкруціцца» ад фашысцкай няволі. Увапхнулі ў вагоны, прызначаныя для перавозу жывёлы, і павезлі. Я адразу ж пачаў абдумваць план уцёкаў.  Мяне падтрымалі яшчэ 2 хлопцаў, і ў Баранавічах нам неяк удалося адчыніць дзверы і выскачыць з вагона. Вартаўнікі нават адразу і не зразумелі, што здарылася. Гэта, напэўна, і выратавала нам жыццё… Ішлі мы наўгад, не ведаючы мясцовасці. Недалёка ад Стоўбцаў нарваліся на фашысцкую засаду. 21 дзень прасядзелі ў жандармерыі на допытах, а потым – знаёмая карціна – зноў пасадзілі нас у цялятнік і павезлі на захад. Трапілі ў нямецкі лагер, працавалі па 12 гадзін у суткі – з 7 раніцы да 7 вечара. Кармілі дрэнна – 300 г хлеба на суткі, літр баланды з бручкі. Самае страшнае было ўтрымаць у сабе пачуццё голаду. У нядзелю іншы раз палонным давалі сырую неабабраную бульбу. Адзін палонны схапіў бульбіну, не дачакаўшыся сваёй чаргі. Гэта ледзь не каштавала яму жыцця. У лагер яго прыцягнулі ў беспрытомным стане. Працаваць даводзілася пад пільным наглядам вартаўніка… Не ведаю, як гэта ўсё змог перажыць. Напэўна, дапамагло жаданне выжыць, ды добрае здароўе, якое было растрачана ў тыя страшныя гады.

             Васіля Іванавіча Гарохава з в. Кледнявічы. Колькі гадоў мінула з той пары, але і зараз часта бачу ў сне сваіх таварышаў – замучаных, расстраляных, павешаных – прачынаюся ў халодным поце – не хоча адпускаць вайна… Па стану здароўя не змог трапіць на фронт, апынуўся ў акупацыі, а ў красавіку 1942 г. разам з іншай моладдзю схапілі і мяне. Цягнік прывёз у паўднёва-заходнюю частку Германіі. Працаваць даводзілася як катаржнаму, а кармілі – толькі адна назва. З хлопцамі прыйшлі да рашэння, што трэба ўцякаць, восенню 1942 г. з групай хлопцаў ўдалося вырвацца, але ўцёкі скончыліся няўдачай – на след напалі эсэсаўцы. Нас жорстка збілі і як асабліва небяспечных накіравалі ў канцлагер Маўтхаўзен, які знаходзіўся ў Аўстрыі. З гэтага лагера ніхто не вяртаўся жывым. Людзей пазбаўлялі жыцця па дасканала прадуманай сістэме. Гэта было страшыдла нават для тых, хто прайшоў усе папярэднія ступені фашысцкага пекла. Тут я нейкім цудам пратрымаўся да сакавіка 1945 г., ніколі нават не спадзяваўся на тое, што застануся жывы. Мы працавалі ў падземных каменяломнях на 192 прыступках, якія вялі ў падзямелле і ніколі не прасыхалі ад крыві. Людзі падымалі каменне ўгору. Хто не спраўляўся,  таго расстрэльвалі… Вязні гінулі ад голаду, але лагерныя каты лічылі, што яны паміраюць не вельмі хутка, і здзекваліся з людзей, як маглі. Іх выганялі на мароз распранутымі, потым заганялі ў душавую, палівалі вадой і зноў выганялі на мароз. Мокрыя людзі ішлі па снезе, не маючы ніякай магчымасці ўхіліцца ад ледзянога пранізлівага ветру. Не ўсе вытрымлівалі гэтыя здзекі. Частка вязняў так і заставалася ляжаць на снезе… Я гэта бачыў, перажыў усё сам. А крэматорыі працавалі круглыя суткі, робячы сваю чорную справу. Як самых дарагіх людзей сустракалі мы амерыканцаў, якія прынеслі нам вызваленне. Я быў тады падобны на шкілет, абцягнуты скурай, сіняй ад пабояў і катаванняў. Я важыў тады ўсяго 35 кілаграмаў. Вельмі балюча ўсё гэта ўспамінаць, будзь праклята гэта вайна.

Жыхары машкаўскага лесу

282804265.gif

         Когда в д.Новое Прибужье пришли немцы, было очень жарко. Все деревенские дети не вылезали из речки Галыши. Когда по деревне пронесся слух, что идут немцы, детям было очень интересно, какие они. К деревне подъехала со стороны Михеевки сначала разведка на мотоциклах. Затем подъехали и остальные. Деревню окружили и подожгли. Сгорело много домов…

         Большие испытания начались, когда жителей Прибужья выгнали из домов и начали готовиться к боям. Вокруг деревни вырыли окопы, начали строить блиндажи.

         Почти все жители деревни оказались в мошковском лесу, жили в шалашах из еловых лапок. Думали, что пробудут в лесу недолго. А пришлось прожить там 9 месяцев. Пока было тепло, как-то перебивались. По ночам ходили в деревню за картошкой, яблоками, одеждой. Вскоре всех коров немцы отобрали, припасы кончились. Начался голод. Приходилось в большой чугун с кипящей водой тереть пару картофелин. Заправляли еду селитрой.

         Почти каждый день немцы делали в лесу облавы. Прятались кто как мог. Рядом с шалашами копали для укрытия ямы, которые тщательно маскировали… В июне 1944 г. некоторых «лесных жителей» немцы нашли. Их выгнали из леса, погрузили на телеги и повезли. Ехали через деревни Рекотка, Сахаровка, Варьковка. Многих прибужцев расстреляли в д.Белая.

         В Варьковке они узнали о наступлении советских войск. Вернулись в разрушенную и сожженную деревню.

Е.Концевая.

Савецкая вёска. 2000.1 ліпеня.

Лёс Васіля Зайцава

          Семья Зайцевых жила в д. Щекотово. Вместе со своими одноклассниками Василий написал завяление с просьбой об отправке на фронт добровольцем. Но в армию его не взяли по возрасту.

       Вскоре пришли немцы. Односельчан часто отправляли чистить занесенные снегом дороги. Однажды немцы приказали поставить снегозаградительные заборы. Их делали из подручных материалов. Не найдя чем их связывать, сняли провод с телефонного столба… Через несколько дней «саботажников», оставивших немцев без связи, под конвоем отправили в волость, а оттуда в Могилевский концлагерь. Через 9 дней партию заключенных, среди которых был Василий Зайцев, отправили в Германию. В одну из ночей узники сумели открыть двери вагона и на ходу выпрыгуть из него.

         4 беглеца (из 9) собрались в лесу неподалеку от железной дороги. Вышли к деревушке. Жители Микашевич приютили их, снабдили едой на дорогу. В пути встретили партизан… Василий партизанил до освобождения, а затем стал разведчиком роты автоматчиков 366-го стрелкового полка 55-й гвардейской стрелковой дивизии.

М.Тетерин.

Савецкая вёска. 2002.8 мая.

Расстрэл яўрэяў у в. Чэрнеўка

(З успамінаў жыхара вёскі М.Мамычонка)

           У нашай весцы жыло шмат яўрэяў. Яны працавалі, як і ўсе людзі, дзеці вучыліся ў школе, ніхто і не ўспамінаў, што яны яўрэі.

         Калі пачалася вайна, многія з іх пакінулі вёску, хто пайшоў у іншыя месцы, хто ў лес. І вось праз некаторы час паявіліся аб’явы камендатуры, што в. Чэрнеўка з’яўляецца месцам жыхарства яўрэяў і што там можна будзе жыць спакойна, ніхто не будзе іх чапаць.

         Не зусім скора, але паступова пачалі прыходзіць і прыязджаць старыя з дзецьмі, хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Яны браліся на ўлік, атрымоўвалі нейкія паперы і ўказанні, да якога гаспадара ісці на кватэру. А асобных засялялі ў дамы, якія пуставалі. Вось тады як быццам і пачалося нармальнае жыццё. Ніхто іх не пільнаваў, не здзекваўся, а наадварот, аказвалі дапамогу, асабліва харчаваннем. Але гэта было зусім нядоўга.

         Восеньскім ранкам асобныя войскі СС акружылі навакольныя вёскі, што былі бліжэй да Чэрнеўкі. Праводзілі вобыскі і аблавы. Каго з яўрэяў злавілі, тых пад канвоем адпраўлялі ў Чэрнеўку. Тым жа ранкам былыя паліцаі Чэрнеўскага гарнізона кінуліся па дамах, дзе жылі яўрэі, і загадалі хутка збірацца.

         Хутка ўсе былі сабраны ў адным месцы. Ім прапанавалі кожнаму ўзяць чамаданы і строіцца ў калону. Калона стала расці ад малых і старых і выглядала нібы якое зборышча. Кожная маці трымала каля сябе сваіх дзяцей і блізкіх знаёмых. Пачулася каманда направа, і людзі пачалі мітусіцца… Прагнаўшы некалькі крокаў, калону спынілі, і тут жа бургамістр крыкнуў: «Пакласці чамаданы і торбы і прайсці на 10 крокаў уперад». Усе так і зрабілі. Хутка выбралі больш моцных мужчын, і ўсе бачылі, як іх пагналі да крутога рова метраў за 300 і там расстралялі, затым пачалі выбіраць жанчын. Іх дзялілі на розныя групы, маладзейшых і старэйшых. Дзеці мітусіліся, плачучы, паміж гэтымі групамі. Паліцаі білі іх плёткамі, а некаторых хапалі за рукі і адкідвалі ўбок. Стаяў плач і лямант.

         Хутка сталі выбіраць маладзенькіх дзяўчынак. Іх хапалі за рукі і цягнулі ў якое-небудзь памяшканне, каб згвалціць. Дзяўчынкі крычалі і спрабавалі вырвацца, але ім гэта не ўдавалася. А потым згвалтаваных падганялі да рова і расстрэльвалі.

         Расстрэльвалі і тых, каго злавілі ў якой-небудзь з бліжэйшых вёсак, не пыталі, хто ён такі, хто быў хоць крыху падобны на яўрэя. І вось суд над гэтым бязвінным быў нядоўгім, якіх-небудзь 3 гадзіны. Больш 500 чалавек было расстраляна і скінута з крутога пагорка ў роў, у якім была глыбокая яма. Былі там забітыя і параненыя, якія з лямантам і стогнам паміралі разам з забітымі, і з усіх гэтых пакінулі хворага і кульгавага старога Лейбу, які сам пайшоў, кінуўся з крутога абрыву на кучу забітых. Лейба прасіў, каб яго застрэлілі, але немцы і паліцаі глядзелі і смяяліся. І толькі, калі пачало змяркацца, камендант СС загадаў свайму афіцэру пастроіць аддзяленне салдат і прастраляць усю загружаную людзьмі яму, каб ніхто не застаўся жывы. Тады і была выканана просьба Лейбы, апошняга жывога ў яме з параненымі і мёртвымі. Над Чэрнеўкай стаяла абсалютная цішыня. Толькі чуўся гоман і смех паліцаяў, якія дзялілі сабранае ў яўрэяў адзенне.

bottom of page