top of page

   Помнiм, шануем, ганарымся

65.png

Партызанскі рух на Дрыбіншчыне

          Партызанскі рух на тэрыторыі Дрыбінскага і суседняга Горацкага раёнаў пачаў разгортвацца з першых дзён яго акупацыі гітлераўскімі войскамі. Ужо ў 1940 – 44 гг. тут пачалі дзейнічаць партызанскія групы лейтэнанта Рэмбы і П.І.Астрова, якія хутка аб’ядналіся ў партызанскі атрад. Камандзірам аб’яднанага атрада быў выбраны М.І.Іўлеў. Атрад рос, набіраў моцы. Ужо ў ліпені 1942 г. ў ім налічвалася 250 байцоў. Да атрада Іўлева далучыліся невялікія групы лейтэнанта М.Ц.Перапечкіна (48 чалавек) і старшага сяржанта П.Я.Казанакава. Партызанская група П.Я.Казанакава прыбыла са Смаленшчыны і да зімы 1942 г. дыслацыравалася ў Цёмным Лесе. За гэты час яна павялічылася за кошт аб’яднання з партызанскімі групамі Лорчанкі, Няфёдава, Новікава, Гарбачова і інш. Галоўнай задачай партызан ў той час было здабыванне ўзбраення. Таму створаныя ў атрадзе асобныя групы і займаліся гэтай работай, галоўным чынам за Дняпром.  Як адзначыў камандзір атрада П.Я.Казанакаў у сваёй справаздачы, у той час ў атрадзе былі ўзброены толькі 60 – 65% партызан. [Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф. 3500, воп. 4, спр. 125, л. 14]

         З наступленнем вясны 1942 г. партызанскія дзеянні актывізаваліся, нягледзячы на складаныя ўмовы. Тэрыторыя раёна амаль бязлесная, праз яе працякалі рэкі Дняпро і Проня, праходзіла чыгунка Орша – Смаленск, Орша – Крычаў, шасэйныя дарогі Віцебск – Смаленск, Доўск – Орша, Масква – Варшава і інш.

         Па чыгунцы і шашы гітлераўцы перакідвалі да лініі фронту людскія і матэрыяльныя рэзервы, таму становішча ў раёне мела для іх важнае значэнне. Уздоўж камунікацый яны стваралі гарнізоны, апорныя пункты. Найбольш буйныя з іх былі ў Дрыбіне, Гарадзецку, Кледнявічах, на станцыі Цёмны Лес, у Курманаве, Шамаве. Многія з іх былі ўмацаваныя.  Вакол Дрыбіна і станцыі Цёмны Лес былі выкапаны акопы, устаноўлены пастаянныя кулямётныя гнёзды. Але гэта не ратавала гітлераўцаў.     

   У жніўні 1942 г. была створана партызанская брыгада «Звязда» на аснове аб’яднанага атрада М.І.Іўлева – Ф.Д.Вайстрова. На яе ўзбраенні былі батальённая гармата, 1 батальённы і 2 ротных мінамёты, 29 ручных кулямётаў, 43 самазарадныя вінтоўкі Токарава, 218 вінтовак узору 1898 г., 36 наганаў і пісталетаў ТТ. Партызаны разграмілі Панкратаўскую, Суслаўскую, Кацелеўскую, Шарыйскую, Кішчыцкую (двойчы), Гарадзецкую (двойчы), Першамайскую, Сласценскую, Ліхачэўскую валасныя ўправы. У баях былі знішчаны 118 нямецкіх салдат, у тым ліку 9 афіцэраў. 19 разоў псавалі тэлефонна-тэлеграфную сувязь і слупы на лініях Горкі – Шклоў і Горкі – Дрыбін (24,5 км). Спалілі 3 драўляныя масты на шасэйных дарогах. (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 101, л. 16 – 25.)

         17 верасня 1942 г. брыгада разграміла Трылесінскую воласць і паліцыю. Партызаны забралі з млына ўвесь хлеб, разграмілі нямецкую заставу каля в.Пагознікі (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 101, л. 72). На наступны дзень зрабілі напад на Суслаўскую воласць і паліцыю. У час бою праціўніку ў падмацаванне з Дрыбіна падышла бронемашына, якую партызаны падбілі. У якасці трафеяў захапілі 12 вінтовак і 600 патронаў (там жа).

         Па стану на 5.10.1942 г. атрад знішчыў 11 немцаў, 21 паліцая, разбіў 5 валасных упраў, 4 маслазаводы, знішчыў 2 аўтамашыны, 30 веласіпедаў, вывеў са строю 2 трактары, захапіў і раздаў сялянам 30 т збожжа. Захапілі трафеі: 20 вінтовак, 4 самазарадныя вінтоўкі Токарава. (Там жа, л. 6.) У баявых аперацыях вызначылыся І.І.Пачукаеў, І.Т.Кулакоў, Д.В.Васільеў, Я.Гарбачоў, А.в.Няфёдаў, Г.Юсупаў, В.С.Новікаў, П.Платонаў, Д.РМмалюцін, А.І.Гузілаў, Д.А.Маргішвілі, Л.Нак і іншыя. Страты партызан склалі 2 забітых і 5 параненых. На зіму 1941 – 42 гг. атрад выйшаў за лінію фронту і вясной 1942 г.вярнуўся ў зону свайго дзеяння.

         Партызаны дзейнічалі ў зоне дзеяння 4-й і 9-й нямецкіх армій. Вялі разведку на карысць Чырвонай Арміі аб руху войск праціўніка, яго абарончых збудаваннях (дотах, дзотах, бліндажах, акопах, наглядальных пунктах, агнявых пазіцыях для артылерыі, процітанкавых равах, завалах, мінных палях, сродках процівапаветранай абароны), аб пераправах на рэках Дняпро, Проня, аэрадромах. Партызаны наносілі таксама ўдары па чыгунцы. У 1942 г. для дыверсійнай дзейнасці на чыгунцы Орша – Крычаў з Вялікай зямлі прыбылі дыверсійныя групы М.Дз.Кохава і В.В.Уласава, якія дыслацыраваліся ў Цёмным Лесе і на Сахараўскай дачы. Прыбыўшыя групы арганізавалі дыверсію на чыгунцы паміж станцыямі Цёмны Лес і раз’ездам Кледнявічы каля в.Еськаўка. На ўстаноўленай міне быў узарваны нямецкі эшалон, які ішоў з Оршы на Крычаў з жывой сілай. Рух на гэтым участку чыгункі быў спынены на 3 сутак. (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 11, л. 5 – 7) У Дрыбінскім раёне на чыгунцы таксама дзейнічалі дыверсійныя групы М.Ц.Гарбаценкі, А.В.Мяцёлкіна, А.С.Майсеенкі і іншыя.

         У жніўні 1943 г. разгарнула баявыя дзеянні 17-я партызанская брыгада, створаная на базе 4-га батальёна брыгады «Звязда», у кастрычніку – партызанскі атрад 35-ы «А», які ў лютым 1944 г. перайменаваны ў 115-ы Горацкі, а з 26.6.1944 г. – 115-я Горацкая брыгада.

         Партызанскія атрады і брыгады, якія дзейнічалі на тэрыторыі Чавускага, Горацкага, Мсціслаўскага і Дрыбінскага раёнаў, рашэннем Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б былі выдзелены ў Паўночна-Усходнюю зону. Для кіравання іх дзеяннямі быў створаны ваенна-аператыўны цэнтр у складзе камандзіра 14-й партызанскай брыгады ст. лейтэнанта С.Г.Ялецкага (кіраўнік), камандзіра 17-й партызанскай брыгады палітрука М.І.Кітаева (нач. штаба), камандзіра роты 128-га партызанскага атрада лейтэнанта А.М.Якімчанкі (намеснік нач. штаба). Ад Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б упаўнаважаным па гэтай зоне быў зацверджаны М.В.Шпак, ад ЦК ЛКСМБ – В.С.Далжанкова. У снежні 1942 г. быў створаны Дрыбінскі падпольны райком ЛКСМБ у складзе М.Ф.Сугакі (сакратар), членаў М.М.Няскрэбы і М.Я.Шайко. Яго асноўная база знаходзлася ў 14-й партызанскай брыгадзе ў Дрыбінскім раёне.

         Магілёўскі падпольны абком КП(б)Б і арганізаваны пры ім Клічаўскі ваенна-аператыўны цэнтр займаліся пытаннямі развіцця партызанскага руху ў паўночна-усходняй частцы вобласці. У красавіку 1943 г. ў Дрыбінскі раён была перадыслацыравана 14-я партызанская брыгада для правядзення дыверсій на чыгунцы Орша – Крычаў, грунтавой дарозе Орша – Мсціслаў, знішчэння варожых гарнізонаў і валасцей. 128-ы атрад брыгады дзейнічаў на левым узбярэжжы, а 129-ы і 41-ы атрады – на правым узбярэжжы р.Проня.

         Для ўзмацнення ўдараў па камунікацыях праціўніка па рашэнні Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б ад 22.6.43 г. ва ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці былі перакінуты дадатковыя партызанскія сілы. 13-й партызанскай брыгадзе быў выдзелены ўчастак чыгункі Клімавічы – Касцюковічы – Унеча, 14-й партызанскай брыгадзе – Орша – Крычаў. Партызаны 13-й брыгады разграмілі чыгуначную станцыю Журбін на лініі Крычаў – Унеча, 14-й брыгады – чыгуначныя станцыі Зубры, Цёмны Лес, чыгунку Орша – Крычаў каля вёсак Паршына, Кледнявічы, станцыя Казіміраўская. (НАРБ, ф. 3500, воп. 1, спр. 12, л. 39 – 40). 11-я партызанская брыгада вывела са строю ўчастак Раста – Благавічы на чыгунцы Магілёў – Чавусы (там жа л. 40).

           Вялікую ролю ў актывізацыі дзеянняў партызан адыгрывала партыйна-палітычная работа. Вялікім попытам карысталіся газеты «За Радзіму» Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б, «Сталінскі прызыў» Касцюковіцкага і «За Советскую Родину» Прапойскага падпольных райкомаў КП(б)Б. Распаўсюджваліся лістоўкі, звароты. Іх было выдадзена да 15 000 экземпляраў (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 19, л. 81 – 85). Спачатку іх выпускалі ў рукапісным варыянце. Дрыбінскі падпольны райком камсамола такім чынам іх выпусціў да 3000 экземпляраў. Калі атрымаў друкарню, то надрукаваў да 12 000 экземпляраў лістовак (там жа). Дыверсійныя групы, якія накіроўваліся з вялікай зямлі ў тыл ворага, прывозілі цэнтральныя газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Известия», «Комсомольская правда», газеты-плакаты «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка». Чыткі гэтых выданняў па вёсках суправаджаліся выступленнямі агіткалектываў. Яны былі арганізаваны ў многіх партызанскіх атрадах. Агіткалектыў у партызанскай брыгадзе «Звязда» складаўся з 14 чалавек. Яго кіраўніком быў Ф.Якіўлевіч (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 101, л. 24 – 25).

         На сходы збіраліся людзі з вялікай ахвотай. Толькі ў ліпені 1943 г. партызаны правялі 20 сходаў, на якіх прысутнічала да 170 чалавек (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 173, л. 99). Камсамольскія арганізацыі праводзілі вялікую работу па прыцягненні ў партызанскія атрады мясцовага насельніцтва, асабліва моладзі. Камсамольцы 128-га партызанскага атрада па гэтых пытаннях вялі асобныя ўлікі. 1-я рота гэтага атрада за чэрвень – ліпень 1943 г. прывяла ў атрад 69 юнакоў і дзяўчат, здабыла 81 вінтоўку, 3 кулямёты, 2 мінамёты. Камсамолец Мікалай Ніскірэба – 12 вінтовак, Іван Макаўкін – 6, Сазанавец – 2 вінтоўкі і мінамёт, С.Іванчанка – кулямёт (НАРБ, ф. 1383, воп. 1, спр. 11, л. 1 – 3). Гэты пачын Дрыбінскі падпольны РК ЛКСМБ распаўсюдзіў на ўсе атрады партызанскай зоны.

282804265.gif

         Паспяхова сярод насельніцтва партызаны правялі збор сродкаў у фонд абароны, на танкавую калону «Партызан Беларусі». Па раёне было сабрана 180 592 руб., 20 руб. золатам і 71 руб. серабром (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 173, л. 99 – 107). У гэтай справе вызначыліся партызаны Міліцкі, М.Сінюкаеў, В.Казленка, П.Яскі і іншыя.

Вялікую ролю ў актывізацыі дзеянняў партызан адыгрывала партыйна-палітычная работа. Вялікім попытам карысталіся газеты «За Радзіму» Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б, «Сталінскі прызыў» Касцюковіцкага і «За Советскую Родину» Прапойскага падпольных райкомаў КП(б)Б. Распаўсюджваліся лістоўкі, звароты. Іх было выдадзена да 15 000 экземпляраў (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 19, л. 81 – 85). Спачатку іх выпускалі ў рукапісным варыянце. Дрыбінскі падпольны райком камсамола такім чынам іх выпусціў да 3000 экземпляраў. Калі атрымаў друкарню, то надрукаваў да 12 000 экземпляраў лістовак (там жа). Дыверсійныя групы, якія накіроўваліся з вялікай зямлі ў тыл ворага, прывозілі цэнтральныя газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Известия», «Комсомольская правда», газеты-плакаты «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка». Чыткі гэтых выданняў па вёсках суправаджаліся выступленнямі агіткалектываў. Яны былі арганізаваны ў многіх партызанскіх атрадах. Агіткалектыў у партызанскай брыгадзе «Звязда» складаўся з 14 чалавек. Яго кіраўніком быў Ф.Якіўлевіч (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 101, л. 24 – 25).

         На сходы збіраліся людзі з вялікай ахвотай. Толькі ў ліпені 1943 г. партызаны правялі 20 сходаў, на якіх прысутнічала да 170 чалавек (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 173, л. 99). Камсамольскія арганізацыі праводзілі вялікую работу па прыцягненні ў партызанскія атрады мясцовага насельніцтва, асабліва моладзі. Камсамольцы 128-га партызанскага атрада па гэтых пытаннях вялі асобныя ўлікі. 1-я рота гэтага атрада за чэрвень – ліпень 1943 г. прывяла ў атрад 69 юнакоў і дзяўчат, здабыла 81 вінтоўку, 3 кулямёты, 2 мінамёты. Камсамолец Мікалай Ніскірэба – 12 вінтовак, Іван Макаўкін – 6, Сазанавец – 2 вінтоўкі і мінамёт, С.Іванчанка – кулямёт (НАРБ, ф. 1383, воп. 1, спр. 11, л. 1 – 3). Гэты пачын Дрыбінскі падпольны РК ЛКСМБ распаўсюдзіў на ўсе атрады партызанскай зоны.

         Паспяхова сярод насельніцтва партызаны правялі збор сродкаў у фонд абароны, на танкавую калону «Партызан Беларусі». Па раёне было сабрана 180 592 руб., 20 руб. золатам і 71 руб. серабром (НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 173, л. 99 – 107). У гэтай справе вызначыліся партызаны Міліцкі, М.Сінюкаеў, В.Казленка, П.Яскі і іншыя.

              Рады партызан раслі за кошт прытоку мясцовага насельніцтва. 14-ю партызанскую брыгаду папоўніла 370 чалавек (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 89, л. 179), значна папоўніліся (да 500 чалавек) 128-ы і 129-ы партызанскія атрады (там жа, л. 92). Брыгада «Звязда» вырасла на 764 чалавекі (там жа, спр.102, л. 35). Узбройваліся атрады за кошт трафеяў, збірання зброі на месцах былых баёў. Прыносіла зброю і мясцовае насельніцтва. Атрымлівалі зброю з Вялікай зямлі. Партызаны прынялі 2 самалёты са зброяй і боепрыпасамі: 20 аўтаматаў, 50-мм мінамёт, 5000 вінтовачных і 20 000  аўтаматных патронаў, 400 кг толу і прылад для падрыву рэек (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 102, л. 36). Партызанскай брыгадзе «Звязда»  мясцовыя жыхары перадалі процітанкавую гармату, мінамёт (там жа, спр. 125, л. 10). Забяспечвалі сябе партызаны толам і самі. Яны выплавілі каля 3 т толу са снарадаў і авіябомбаў (там жа, спр. 102, л. 36). Мясцовае насельніцтва дапамагала партызанам прадуктамі харчавання, вопраткай, медыкаментамі. Хлебанарыхтоўкі праводзіліся на аснове рашэння Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б у памеры 10 кг з душы (там жа).

         Працягам барацьбы партызан на чыгуначных камунікацыях «рэйкавая вайна», якую разгарнулі партызаны Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі і акупіраваных раёнаў Расіі паводле пастановы ЦШПР «Аб разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага метадам «рэйкавай вайны». Для падрыхтоўкі гэтай аперацыі ў партызанскія фарміраванні былі накіраваны інструктары-мінёры, перакінута самалётамі вялікая колькасць толу, мін, бікфордавага шнура. Перад партызанамі ставіліся канкрэтныя задачы. Партызанская брыгада «Звязда» павінна была ўзарваць 780 рэек. Але партызаны яе перавыканалі – узарвалі 1103 (НАРБ, ф. 1383, воп. 1, спр. 11, л. 1 – 3). Актыўна дзейнічалі партызаны 14-й брыгады. У 128-м партызанскім атрадзе было падрыхтавана 7 дыверсійных груп. За жнівень 1943 г. яны перабілі 606 рэек. Група Селіфанава перабіла 100 рэек, Баранава – 87, Міліцкага – 97, Малахава – 91, Цімаховіча – 87, Мельнікава – 73, Ляшэнкі - 71(НАРБ, ф. 1350, воп. 1, спр. 173, л. 20 – 31).

         Адначасова партызаны знішчылі склад з боепрыпасамі, гаручым, 2 склады з харчаваннем і абмундзіраваннем, 2 радыёстанцыі, 4 варожыя гарнізоны (там жа, спр. 19, л. 1 – 5). Моцныя ўдары па варожых камунікацыях нанеслі партызаны ў час контрнаступлення савецкіх войск пад Курскам і Арлом і працягвалі наносіць іх да дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

         Актыўныя дзеянні партызан непакоілі акупантаў. Таму з лета 1942 г. яны наладжвалі адну карную аперацыю за другой. Толькі ў кастрычніку – снежні 1942 г. яны зрабілі 10 нападаў на месцы дыслакацыі партызан. Аднак сіламі гарнізонаў і апорных пунктаў справіцца з партызанамі яны не змаглі. Таму супраць партызан пачалі арганізоўваць карныя аперацыі сіламі рэгулярных войск. Ужо ў кастрычніку 1942 г. пачалася карная аперацыя з тэрыторыі Горацкага раёна з Сахараўскай дачы. Цёмны Лес быў абкружаны засадамі з кулямётнымі гнёздамі і акопамі па лініі вёсак Гліны – Курманава  - Асінаўка – Манькова – Гнеўшчына і іншых.

         Партызаны выкарыстоўвалі тактыку манеўра невялікімі групамі 30.1.43 г. 1-е наступленне карнікаў партызаны адбілі. Тады праціўнік забараніў насельніцтву заязджаць у лясы Аршанскага, Шклоўскага, Горацкага, Дрыбінскага і Чавускага раёнаў і пачаў іх прачоску. Карнікі бесперапынна бамбілі лясы, абстрэльвалі іх з артылерыі і мінамётаў. 18.2.43 г. 60 гітлераўцаў напалі на партызанскія лагеры ў Сахараўскім лесе Горацкага раёна і ў Дзеднянскім лесе Чавускага раёна, 500 карнікаў прачэсвалі лясы з 18 да 21 лютага. 22 лютага 100 гітлераўцаў напалі на партызан у Бахараўскім лесе. На наступны дзень 100 карнікаў ажыццявілі налёт на партызанскі лагер у Чапялінскім лесе. Напады на партызан у Сахараўскім лесе паўтарыліся 27 лютага, у Чапялінскім – 28 лютага, 12 і 16 сакавіка 1943 г. сіламі атрадаў карнікаў у 200 – 600 чалавек. Партызаны манеўравалі і наносілі ўдары па праціўніку. 25.5.43 г. яны пусцілі пад адхон варожы эшалон на чыгунцы Орша – Крычаў, 28 мая на дарозе Шклоў – Гарадзішча знішчылі групу паліцаяў. Разграмілі паліцыю ў Гарадзецку, спалілі будынак, захапілі 7 вінтовак, 600 патронаў. Разбуралі па Дрыбінскай воласці маслазаводы (НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 101, л. 70 – 88).

         Карныя аперацыі супраць партызан працягваліся і далей. 1.6.44 г. 1-ы атрад 115-й брыгады у Баранаўскім лесе прыняў бой з атрадам карнікаў у 300 чалавек, на ўзбраенні якога было 10 куляметаў, да 100 аўтаматаў, 2 мінамёты, 3 буйнакаліберныя кулямёты, вінтоўкі. 200 партызан з 6 кулямётамі, 30 аўтаматамі і вінтоўкамі падпусцілі карнікаў на 50 м і адкрылі раптоўны агонь. Амаль гадзіну ішоў бой. За гэты час праціўнік двойчы падымаўся ў атаку. Партызаны адбілі іх. У гэты час карнікам прыйшло падмацаванне, сілы аказаліся няроўнымі і партызаны выйшлі з бою. Праціўнік, які панёс значныя страты (79 забітых і 50 параненых), партызан не праследаваў. Панеслі страты і партызаны (12 забітых і 10 параненых). У гэтым баі вызначыліся камандзір атрада Ляпуноў, начальнік штаба атрада Емяльянаў, камандзір узвода І.Папоў, партызаны Бабкоў, Вераб’ёў і іншыя.

Актыўныя дзеянні партызан набліжалі час вызвалення.

Р.А.Чарнаглазава

ДРИБИНСКИЙ ПОДПОЛЬНЫЙ РАЙКОМ ЛКСМБ

12.1942 – 10. 1943

До создания подпольного райкома комсомольской работой в районе руководил Могилевский подпольный обком комсомола (с августа 1942 г.).

         Подпольный райком комсомола приступил к работе в декабре 1942 г. Его основная база находилась в 14-й Темнолесской партизанской бригаде (командир С.Г.Елецкий, комиссар М.Ф.Сперанский) в Дрибинском районе.

Состав подпольного райкома ЛКСМБ

Секретарь – Сугако Мария Фоминична

12.1942 – 01.10.1943 

Одновременно работала уполномоченной ЦК ЛКСМБ по Чаусскому району (12.1942 – 5.1943).

Члены  райкома:  Нескреба Николай Николаевич

12.1942 – 01.10.1943

Шейко Михаил Яковлевич

30.8.1943 – 1.10.1943

Партызанскія фарміраванні,
якія дзейнічалі на тэрыторыі Дрыбінскага раёна

Дакументы сведчаць

1. ПАСТАНОВА ЎПАЎНАВАЖАНАГА МАГІЛЁЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКОМА КП(6)Б М.В.ШПАКА АБ ПАДТРЫМЦЫ ІНІЦЫЯТЫВЫ КАМСАМОЛЬЦАЎ 128-га ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА
2. ПІСЬМА САКРАТАРА МАГІЛЁЎСКАГА АБКОМА КП(6)Б Дз.С.МАЎЧАНСКАГА ЎПАЎНАВАЖАНАМУ АБКОМА КП(6)Б М.В.ШПАКУ
3. ДЗЁННІКА БАЯВЫХ СПРАЎ 128-га ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА 14-й ЦЕМНАЛЕСКАЙ ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ за 1943 г.
4. СА СПРАВАЗДАЧЫ ЎПАЎНАВАЖАНАЙ ЦК ЛКСМБ ПА ЧАВУСКІМ, ГОРАЦКІМ, ДРЫБІНСКІМ І МСЦІСЛАЎСКІМ РАЁНАХ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ АБ РАБОЦЕ КАМСАМОЛЬСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ ЗА ЧЭРВЕНЬ – ЛІПЕНЬ 1943 г.
5. ПАСТАНОВА БЮРО МАГІЛЁЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКОМА ЛКСМБ АБ АРГАНІЗАЦЫІ КАМСАМОЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАГА АТРАДА Ў ДРЫБІНСКІМ РАЁНЕ
6. СА СПРАВАЗДАЧЫ ЎПАЎНАВАЖАНАЙ ЦК ЛКСМБ ПА ЧАВУСКІМ, ГОРАЦКІМ, ДРЫБІНСКІМ І МСЦІСЛАЎСКІМ РАЁНАХ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ АБ РАБОЦЕ КАМСАМОЛЬСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ ЗА ЖНІВЕНЬ 1943 г.
7. З ДАКЛАДНОЙ ЗАПІСКІ ЎПАЎНАВАЖАНАГА МАГІЛЁЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКОМА КП(6(Б М.В.ШПАКА
8. З ДЗЁННИКА БАЯВЫХ СПРАЎ 129-га ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА 14-й ЦЕМНАЛЕСКАЙ ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ ЗА 1943 г.
9. СА СПРАВАЗДАЧЫ АБ РАБОЦЕ 128-га ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ЗА 1942-43 гг.

                                                               Партызанскія біяграфіі

 

         ВАЙСТРОЎ Дзмітрый Фёдаравіч, нарадзіўся 7.11.1906 г. ў в. Добрая Горацкага раёна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў тыле ворага. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. У партызанах з кастрычніка 1941 г., з лютага 1942 г. камандзір групы атрадаў, у верасні – кастычніку 1942 г. выконваў абавязкі камандзіра брыгады «Звязда», у кастрычніку 1942 г. – сакавіку 1943 г. камандзір галоўнага партызанскага атрада, са жніўня 1943 г. член Мсціслаўскага падпольнага РК КП(б)Б, у студзені – чэрвені 1943 г. камісар 61-й партызанскай брыгады. У 1944 – 57 гг. на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. Аўтар кнігі  «У Горацкім рэдкалессі».

         КАЗАНАКАЎ Павел Еўдакімавіч, нарадзіўся ў 1919 г. ў в. Н.Матур Таштынскага раёна Хакаскай аўтаномнай вобласці. Працаваў настаўнікам у школе. У Чырвонай Арміі з 1939 г. У Вялікую Айчынную вайну памочнік камандзіра ўзвода 544-го стралковага палка. Трапіў у акружэнне пад Смаленскам. У Манастыршчынскім раёне арганізаваў партызанскі атрад.

         ЛЕНЧЫКАЎ Георгій Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1910 г. ў Чапялінка Горацкага раёна. З 1930 г. працаваў на чыгунцы, заводзе ў Ленінградзе. У Чырванай Арміі з чэрвеня 1941 г. У партызанскім атрадзе з лютага 1942 г.: старшы групы, у кастрычніку 1943 г. – чэрвені 1944 г. камандзір 115-га Горацкага атрада, пазней – брыгады. Пасля вайны на адміністрацыйнай рабоце. Памёр у 1962 г.

         ЯЗЫЧЭНКА Максім Логінавіч, нарадзіўся ў 1906 г. ў в. Гараны Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1933 – 39 гг. дырэктар школы, загадчык Лёзненскага раёна, дырэктар сярэдняй школы ў Віцебску. У Чырвонай Арміі ў 1930 – 32  і з 1939 г.: палітрук аўтатранспартнай брыгады. У Вялікую Айчынную вайну – палітрук роты знішчальнага батальёна, арганізатар і кіраўнік партызанскай групы ў Дрібінскім раёне, камісар партызанскага атрада Казанакава.

 

З камсамольскай адвагай

(З успамінаў І.Ф. Міхайловіча, былога сакратара Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ)

 

         С июля 1942 г. комсомольскими организациями области в тылу врага руководил уполномоченный ЦК ЛКСМБ, секретарь обкома И.А.Мотыль (в июне 1943 г. его отозвали на журналистскую работу) и секретари обкома  ЛКСМБ по зонам: О.С.Долженкова (Чаусский, Дрибинский, Мстиславский и Горецкий районы), И.Е.Астапенко (Кричевский, Климовичский, Костюковичский, Хотимский, Краснопольский, Чериковский и Пропойский районы), П.Ф.Воложин (южнее железной дороги Бобруйск – Осиповичи).

         В активации работы с молодежью большую роль сыграли проведенные районные комсомольские конференции. При райкомах ЛКСМБ были созданы внештатные группы докладчиков, в партизанских отрядах насчитывалось более 2 тыс. агитаторов. Перед народными мстителями и местным населением часто выступали секрктари обкома комсомола П.Ф.Воложин, И.Е.Астапенко, О.С.Долженкова, секретари райкомов М.И.Семисалов, В.И.Новиков, Э.Ф.Павлюц, В.И.Куликов, М.К.Анищенко, И.К.Сущевский и другие.

         В отрядах и деревнях с большим интересом читали областную и районную газеты, листовки, сводки Совинформбюро. Обком и многие райкомы комсомола выпускали специальные обращения к молодежи, в частности к юношам и девушкам Могилева и Бобруйска. Партизаны, направлявшиеся на боевые задания, как правило, брали с собой литературу для распространния среди населения и во вражеских гарнизонах. В деревни периодически выезжали агитбригады, коллективы художественной самодеятельности. После выступления в Климовичском районе комсомольской агитгруппы и самодеятельных артистов 760-го отряда население передало им для партизан 4 ручных пулемета, 19 винтовок и автомат.

         В проведении политической работы большую помощь нам оказало обращение сражавшихся в рядах Красной Армии воинов-белорусов к партизанам и партизанкам, ко всему белорусскому народу, в котором они заверяли, что вместе с братьями своими, русскими и украинцами, воинами всех народов страны, освободят родную землю, вернут свободу белорусскому народу, и призывали усилить борьбу в тылу врага. С этой же целью мы использовали присланное несколько позже ЦК ВЛКСМ письмо комсомольцам и молодым партизанам Могилевской области. В нем ставились задачи преградить путь гитлеровским войскам к фронту, ежедневно множить счет подорванных вражеских поездов, разрушенных мостов, дорог, разгромленных гарнизонов противника, организовать широкую военную учебу молодежи. ЦК ВЛКСМ выражал уверенность, что комсомольцы, все молодые партизаны Могилевщины встретят знаменательную дату – 25-летие Лениского комсомола – новыми боевыми успехами в борьбе с врагом.

         Эти 2 письма, наполненные высокими патриотическими чевствами, осуждались повсеместно с большим подъемем. Были определены меры, направленные на повышение боевой активности.

Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Партийное подполье Белоруссии. 1941 – 1944. Мн., 1985. С. 159 – 175.

 

Чырвоны сцяг над Гарадзецкам

(З успамінаў Дз.Ф.Вайстрова,

былога камандзіра партызанскага атрада «Звязда»)

 

         … В бригаде  «Звезда» провели совещание командиров нашей партизанской зоны. На нем договорились о совместном рейде по Дрибинскому району с целью разгрома волостных управ и полицейских участков в Сластенах, Сусловке, Коровчино и гарнизона в Трилесино. Наметили срок – 19 сентября 1942 г.

         Грамить эти фашистские гнезда решили днем. В то время была такой наша основная тактика – бить врага днем, когда он нас не ждет и его бдительсность ослаблена, когда большинство полицейских и немцев уезжает в ближайшие деревни грабить, а мы хорошо видим противника, местность, легко находим уязвимые места врага. Мы убедились на опыте, как важно, когда схватка с врагом, завергаясь нашей победой, происходит на глазах метсного населения.

         Главная тяжесть в разгроме трилесинского немецко-полицейского гарнизона ложилась на плечи партизан бригады «Звезда». По численности бойцов и по вооружению мы превосходим пришедшие в наши места отряды. К тому же мы уже имели опыт в проведении таких операций. Надо учесть и то, что наши партизаны были хозяевами не только в Горецком, но и в Дрибинском районе, где часто били фашистов.

         Все действия предстояло провести на открытой местности, в удалении от сравнительно большого лесного массива на 10 – 15 километров. Успех дела в этих условиях решала быстрота. Несколько километров марша. И вот уже отряды М.Н.Иванова, М.Т.Перепечкина, И.В.Кононыхина атакуют Сусловскую волостную управу. Там большого сопротивления они не встретили, как и в Сластенской. Волостное упраление и полицейский участок были разгромлены.

         А в это время партизаны бригады «Звезда» подходили к гарнизону в Трилесино, окружая его с трех сторон. Здесь мы использовали военную хитрость, которую когда-то удачно применил в борьбе с немецкими оккупантами легендарный полководец времен гражданской войны Н.А.Щорс.

         Впереди разведчиков на белом коне партизан с седой бородой москвич Андрей Иванович Лопатин. Воз полон соломы, как будто крестьянин возвращается с поля. Позади него, восседая на других возах с соломой, еще 10 человек. Маленький обоз приближается к заставе горнизона. Вот его останавливает стоящий на посту солдат. Видно, что он Лопатина за своего не принимает: такого человека никогда раньше в Трилесино не видел.

         Лопатин медленно опускает руку во внутренний карман, а в это время из соломы высовываются 3 автоматных ствола. Их направили Василий Ивашкевич, Николай Ануфриев, Аркадий Усик. Лопатин тоже наводит на опешевшего гитлеровца пистолет. Все тихо, никакой паники. Фашист молча отдает свое оружие Лопатину и даже услужливо, жестами показывает, как лучше проехать к зданию управы. На пальцах объясняет, что там осталось несколько солдат, а остальные купаются и загорают на берегу пруда.

  • Искупаем их по нашему, ребята? – спрашивает Лопатин.

Хлопцы не возражают.

И вот партизаны в здании управы, от которого, что есть силы, убегают находившиеся там гитлеровцы. А на берегу пруда фашисты в панике прыгают в воду, но там их настигают партизанские пули. Подходят взводы Егора Ленчикова, Сергея Сорокина, Алексея Поликарпова. За ними на гнедой лошади Сергей Воробьев везет ставшую партизанскую пушку. Остатки гарнизона рассыпались, солдаты бегут к видневшемуся невдалеке мелколесью.

             Бойцы бригады  «Звезда» заняли маслозавод и мельницу, где находилось более 100 пудов зерна. Его частично раздали населению, остальное увезли с собой.

В качестве трофеев захватили 2 пулемета, десятки винтовок, ракетницу и 12 тысяч паронов.

           Правда, помочь своим пыталось крупное фашистское подразделение из дрибинской комендатуры. Вероятно, услышав выстрелы, гитлеровцы выехали на дорогу Дрибин – Черневка. Но мы при поддержке захваченной противотанковой пушки заставили гитлеровцев повернуть обратно. Несколько их трупов осталось валяться на дороге.

Для прикрытия от базировавшихся в рекотском лесу портизан дрибинская комендатура разместила в деревне Городецк сильно укрепленный гарнизон. Он днржал под своим контролем все выходы из леса, сковывал наши действия в зоне, примыкавшей к железной дороге Орша – Кричев. Такое положение надо было изменить. Так решили в штабе бригады.

Используя опыт разгрома полицейских гарнизонов, на которые нападения совершали днем, в штабе бригады прикинули, что разгромить городецкий гаризон лучше всего ночью. К зданию волостной управы и полицейского участка стали подбираться наши штурмовые группы. Но враг был начеку. Наше продвижение он заметил, и на партизан обрушился шквал пулеметного огня. Площадь и все подступы к волостной управе залил яркий свет ракет. Пришлось немедленно отходить, чтобы избежать ненужных потерь. Настроение партизан было испорчено.

             При обсуждении сложившейся ситуации я настаивал на решении, во что быто ни стало разгромить гарнизон.

  • Ну и бери всю ответственность на себя. Ведь ты мой заместитель, притом из этих мест родом, тебе здесь все занкомо, – сказал комбриг Ивлев.

Присутствующие на совещании командиры взводов были единодушны – гарнизон в Городецке надо разбить, но предварительно провести очень тщательную разведку, выяснить силы, расположение, мощность оружия, систему обороны врага, проверить, насколько можно расчитывать на помощь жителей.

Это ответственное задание поручили нашему связному, 60-летнему жителю д. Рекотка Ивану Тимофеевичу Михальченкову, человеку небольшого роста, с рыжей бородкой и такими же усами. Ходил он с палочкой, немного согнувшись вперед. При встрече, когда здоровался, всегда кланялся. Иван Тимофеевич воевал еще в гражданскую, слыл не только смелым, но и смекалистым человеком.

            И вот о чем, спустя несколько дней, докладывал нам Михальченков. Здание волостной управы стоит на высоком берегу, круто обрывающемся к р. Голыша. Косогор порос большими деревьями и кустарником. Они заслоняли просторную площадь, в метрах ста от которой стояла церковь, а еще дальше – вторая. Вся площадь хорошо просматривалась и простреливалась из кустов реки.

          Потом Иван Тимофеевич еще несколько раз ходил в городецк под видом гостя к  родственникам. Подробно рассказал нам, что видел и узнал, да так толково, что удалось нарисовать схему оборонительных объектов и удобные места подходов к ним. Старик настойчиво предлагал напасть на гарнизон днем. И вот почему. 22 августа 1942 г. в церкви, по старому обычаю, намечалось празднование престольного праздника. На церковное богослужение придут почти все полицейские и начальство гарнизона.

Я коротко посоветовался с командирами и комиссарами и стал уточнять боевую задачу.

          1-й взвод – командир Поликарпов – со своми автоматчиками пробирается, прикрывясь заборами, огородами и кустами ягодников, на дорогу, что ведет из д. Абраимовка к зданию волостной управы, и отрезать путь немцам и полицейским, которые, как нам стало известно, устроили засаду на опушке леса со стороны Абраиовки.

       2-й взвод во главе с Ленчиком быстро продвигается к деревне по глубокому оврагу, который выходит на улицу в 100 метрах от здания волостной управы, и из-за церкви стремительно атакует казарму.

3-й взвод, Сорокина, пробирается по второму оврагу и выходит на улицу возле магазина, метрах в 200 от волостной управы. Стремительным броском пересекает улицу и как можно быстрее перемещается к управе.

           Здание, стоявшее на высоком обрывистом берегу г. Голыша напротив д. Ярыги, нам было хорошо видно. В этом здании до революции тоже располагалась волостная управа, а при Советской власти – школа-семилетка. Теперь здесь находились и канцелярия, и одновременно казарма немецко-полицейского гарнизона.над обрывистым оврагом росли высокие тополя и березы, а между ними в обрыве густо разросся мелкий кустарник, доходивший до самых сараев, что стояли рядом с волостной управой.впереди этого здания простиралась большая площадь, от которой в разные стороны расходились дороги к деревням Ярыги, Михеевка, Прибужье, Абраимовка. 2 церкви стояли одна за другой у дороги на Абраимовку и служили хорошим ориентиром и прикрытием.

          Быстро продвигались партизаны по глубоким оврагам. Бойцы взвода Поликарпова уже переправились через овраг, ползком взбирались на его обрывистый берег и дальше по кустам между церквями выходили на дорогу. Неожиданно раздался выстрел – это гитлеровский патруль давал сигнал управе. Партизаны открыли по нему огонь. Храбро сражались Михаил Моряков, Николай Жуков, Михаил Липин, Сергей Лабурдов, автоматчик Аркадий Усик.

Бойцы Ленчика уже штурмовали здание управы.

            - Вперед, за мной! – потрясая автоматом, звал Михаил Шипилин. Партизаны выбирались из оврагов, выбегали из-за церковных оград, пересекали улицу и устремлялись к управе. Взломали парадную дверь, выбили оконные рамы и ворвались в помещение. Первыми там были комиссар взвода Иван Барков, Сергей Астахов, Сергей Шестаков, Григорий Глеков, Павел Демин, Исмат Юсупов, Саша Кочнев, Михаил Куриленко, Иван Черников, Надежда Сойкина, Алексей Грозов.

Бойцы Сорокина, заслышав стрельбу, ринулись на штурм от реки Голыша, прикрываясь кустами, что густо росли под обрывом. Некоторые уже достигли сараев. Увидев убегавших из здания гитлеровцев, открыли по ним огонь. Еще один бросок – и ребята ворвались в дом с тыловой стороны. Храбро сражались комиссар Иван Астапенко, Фома Сибирьков, Иван Сибирьков, Терентий Щупляков, Владимир Дробышев, Василий Протчев, Дарья Войстрова, Николай Сорокин.

           Группа партизан под командованием Ивана Логимахова атаковала бегущих к зданию гитлеровцев с левого фланга, со стороны д. Михеевка. Гитлеровцы пытались контратаковать, пробираясь по ржи, которая колосилась возле площади. Но здание уже было в наших руках. Из него прицельным огнем партизаны отбросили врага, и он вынужден был покинуть деревню. Победа была полная и для нас бескровная. Захватили 2 пулемета, автомат, 12 винтовок, много патронов, ракетницы, кассу с деньгами, гармонь.

Кто-то  поджег кучу гитлеровских плакатов и бумаг. Логимахов и Шипилин высоко над зданием закрепили красный флаг. А на лугу, где крестьяне, испуганные боем, бросили собирать сено, наши комиссары, коммунисты и комсомольцы уже проводили беседы. То, что произошло на глазах жителей, вызывало больший интерес к рассказам о победах Красной Армии, о росте партизанского движения в тылу оккупантов.

Дзякуецца са скарачэннямі па кн.: Войстров Д.Ф. В Горецком редколесье. Мн., 1986. С. 93-100.

 

Застаўся семнаццацігадовым

 

         Міша Талкушін нарадзіўся ў 1927 г. на Смаленшчыне. Калі пачалася вайна, бацька Мішы, Герасім Канстанцінавіч, пайшоў на фронт, дома засталася маці Марыя Фёдараўна з дзецьмі.

         У ліпені 1941 г. вёску занялі немцы, якія пачалі наводзіць «новы парадак»… Мужчыны ўзброіліся хто чым змог і пайшлі ў лес. Так быў арганізаваны партызанскі атрад, камісарам якога быў родны дзядзька Мішы Ціхан.

         Каб запалохаць мясцовае насельніцтва, немцы расстралялі ў вёсцы 3 сям’і, абвінаваціўшы іх у сувязі з партызанамі. Сярод расстраляных былі маці Мішы і яго браты – Уладзімір і Іван. Міша даў слова помсціць за родных. З лістапада 1941 г. да верасня 1943 г. Міша Талкушын быў разведчыкам партызанскага атрада…

         14 эшалонаў праціўніка запісалі на свій баявы рахунак партызаны, 4 з іх асабіста Міша Талкушын з сябрамі. За гераізм і адвагу ён быў узнагароджаны ордэнам Айчынная вайны 2-й ступені.

         У пачатку верасня 1943 г. партызанскі атрад, дзе ваяваў Міша, злучыўся з Чырвонай Арміяй. І Міша працягваў барацьбу. 23.6.1944 г. ў час прарыву абароны немцаў на Проні ён геройскі загінуў… Яму было толькі 17 год.

С.Маркаў.

 

Білі ворага днём і ноччу

(З успамінаў А.А.Кулікова, былога партызана Клятнянскай брыгады)

 

         Мне было 14 лет, когда я стал партизаном. Часто бывал в д. Романово… Однажды в бригаде получили сведения, что на передовую направляется более 1000 офицеров, выпускников немецкой военной школы. Партизаны детально разработали план уничтожения поезда.

         Все рассредоточились по своим местам… И вот из-за поворота показался поезд. Считанные минуты, и взрывчатка на месте. Поезд шел на большой скорости. Мы едва успели отбежать на безопасное расстояние – увидели, как на полном ходу вагоны наскакивали один на другой…

         Тяжелые дни были в блокаду. По просекам шныряли танки, с неба фишисты обстреливали лес. Партизаны без еды и воды. Иной раз, чтобы освободить путь товарищам, против танков со связкой гранат выходили партизаны. Не один танк уничтожили за дни блокады. Погибло много и партизан.

        

Савецкая вёска. 1999. 23 чэрвеня.

unnamed.gif
bottom of page