top of page

   Помнiм, шануем, ганарымся

65.png
282804265.gif

Вызваленне Дрыбіна і ўсходняй часткі Дрыбінскага раёна

         У жніўні  - верасні 1943 г. войскі Заходняга фронта правялі Смаленскую наступальную аперацыю. У выніку чаго былі вызвалены гарады Смаленск і Рослаўль. Праціўнік імкнуўся затрымаць наступленне савецкіх войск, аднак нашы войскі наносілі моцныя ўдары па праціўніку, рухаліся ўперад, вызвалілі Краснае, Манастыршчыну, Крычаў і да 2 кастрычніка выйшлі на рубеж Ляды – Леніна – Дрыбін і далей па рацэ Проня. У выніку гэтай аперацыі ўсходняя частка Дрыбінскага раёна і райцэнтр Дрыбін былі вызвалены.

         У напрамку Дрыбіна наступала 49-я армія пад камандаваннем М.Р. Захаркіна, потым генерал-лейтэнанта І.Ц. Грышына. У гэты час у склад арміі ўваходзілі 11 дывізій, у тым ліку 277-я, 344-я і 352-я стралковыя дывізіі.

         28 верасня часці 352-й стралковай дывізіі (115-ы, 1160-ы і 1162-і стралковыя і 914-ы артылерыйскі палкі) увайшлі на зямлю шматпакутная Беларусі. Воіны дывізіі выйшлі на подступы да раённага цэнтра Дрыбін.

         З правага фланга 352-й дывізіі наступала 70-я стралковая дывізія 33-й арміі. Яна вызваліла Мікольск. 1 кастрычніка 252-і стралковы полк вызваліў Стары Дрыбін і выйшаў да Проні. У гэты ж дзень часці 344-й стралковай дывізіі вызвалілі Расну.

         У вызваленні Дрыбінскага раёна ўдзельнічала 277-я стралковая дывізія (камандзір С.Ц. Гладышаў), якая ўвайшла на тэрыторыю раёна 28 верасня. 850-ы стралковы полк гэтай дывізіі вызваліў вёскі Драздоўка, Халіпы, Палоскі і 1 кастрычніка выйшаў да Проні на паўднёвы захад ад Дрыбіна. На паўднёва-заходняй ускраіне Дрыьіна пры падтрымцы танкаў праціўнік перайшоў у контратаку на ўчастку абароны 1-га стралковага батальёна (камндзір – капітан Касмачоў) 850-га палка. Завязаўся жорсткі бой, які перайшоў у рукапашную схватку. І, хаця сілы фашыстаў былі значна большыя, котратака была адбіта і праціўнік адступіў на свае пазіцыі.     

         У 3 гадзіны ночы 2 кастрычніка байцы 850-га палка наблізіліся да абароны праціўніка, закідалі яе гранатамі і з дружным крыкам «Ура!» пачалі знішчаць фашыстаў. З усходу на вуліцы Дрыбіна ўварваліся байцы 1162-га стралковага палка 352-й дывізіі. Ад такой нечаканасці немцы пачалі бегчы да Проні. Так 2 кастрычніка Дрыбін быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

         На наступны дзень 850-ты полк атрымаў заданне – фарсіраваць Проню і авалодаць плацдармам на заходнім беразе ракі насупраць вёскі Старае Прыбужжа. З вёскі добра праглядаліся ваколіцы, і яе немцы пераўтварылі ў апорны абарончы пункт: была зроблена сістэма траншэй і бліндажоў, абсталявана шмат агнявых пунктаў. У ноч на 5 кастрычніка 850-ы полк падышоў да Проні і раніцой перайшоў у наступленне. Завязаўся цяжкі бой. Асабліва вызначыліся камандзіры рот 1-га батальёна капітан Халдзееў і старшы лейтэнант А.А. Дзяменцьеў, парторг батальёна старшы лейтэнант Чарненка, байцы Кудзінаў, Жаркоў і многія іншыя. 6 кастрычніка немцы адкрылі моцны артылерыйска-мінамётны агонь па размяшчэнні штаба палка і па пазіцыях батальёнаў. Каля 200 гітлераўцаў пайшлі ў атаку – яны былі ўпэўнены, што на пазіцыях не засталося нікога жывога і ішлі ва ўвесь рост. Аднак пралічыліся – іх сустрэлі дружным агнём, і атака была адбіта. Не мелі поспеху яны і на левым флангу. З наступленнем цемры гітлераўцы адступілі. Страты ў жывой сіле з іх боку былі вялікія.

         Асноўныя сілы 1162-га стралковага палка 3 кастрычніка ўвайшлі на вуліцы Дрыбіна. Пад абсрэлам праціўніка фарсіравалі Проню і да 7 кастрычніка вялі жорсткія баі, спрабуючы прарваць яго абарону на заходнім беразе ракі.

         На рубяжы Баева – Леніна – Дрыбін нашы войскі сустрэлі арганізаванае супраціўленне праціўніка. Спробы развіць наступленне на Аршанскім і Магілёўскім напрамках поспеху не мелі. Нашы войскі вымушаны былі заняць абарону на дасягнутым рубяжы. Па тэрыторыі Дрыбінскага раёна з поўначы на поўдзень пралягла лінія фронту. Нашы войскі занялі абарону па лініі Нікольск – Дрыбін – Халіпы – Карэбы – Каменка. Нямецкія войскі замацаваліся на рубяжы Кледнявічы – Старакожаўка – Старае Прыбужжа – Галавічы – Будзіна.

У абароне

     З верасня 1943 г. праціўнік замацоўваўся на Проні. На працягу 9 месяцаў ён ствараў і ўдасканальваў абарону паміж Проняй і Дняпром. Галоўная паласа яго абароны праходзіла ўздоўж заходняга берага Проні і складалася з трох эшалонаў.

Траншэі 1-га эшалона праходзілі ўздоўж поймы ракі на вышынях і ўскрайках гаёў. Траншэі былі абсталяваны стралковымі ячэйкамі, кулямётнымі гнёздамі. Многа было здотаў, бліндажоў, вузлоў абароны. На ўсім працягу абароны былі загароды з калючага дроту, мінныя палі, малапрыкметныя перашкоды. За траншэямі 2-га эшалона размяшчаліся артылерыя і мінамёты.

     2 кастрычніка 1943 г. 49-я армія пад камандаваннем генерала-лейтэнанта І. Ц. Грышына выйшла за рубеж па рацэ Проня ў раёне Дрыбіна. З 2-га да 7-га кастрычніка злучэнні арміі спрабавалі прарваць абарону праціўніка і развіць наступленне ў Магілёўскім напрамку. Шматразовыя спробы фарсіраваць раку поспеху не мелі: адсталі тылы, а вораг падрыхтаваў глыбока эшэланіраваную абарону. Па загаду Вышэйшага камандавання армія замацавалася на левым беразе Проні.

7 кастрычніка ў раён Дрыбіна прыбыў 154-ы ўмацаваны раён. 70-я, 352-я, 277-я стралковыя дывізіі здалі яму свае ўчасткі абароны і адбылі на іншыя ўчасткі  фронту. 154-ы УР (камандзір А.І. Якімовіч) заняў абарону на левых берагах рэк Быстрай і Проні ад Завідаўкі да Карэб на лініі Ходаравічы-Мядзведаўка-Нікольск-Дрыбін-Палоскі-Халіпы. Ад Карэб і далей на Проні абарону заняла 49-я стралковая дывізія. Нямецкія войскі замацаваліся на правых берагах Быстрай і Проні па лініі Пуплы-Мядзведзева-Кледнявічы-Старакажаўка-Новае Прыбужжа-Старае Прыбужжа-Пералогі-Галавічы-Мураванка-Заложжа-Будзіна.

9 месяцаў трымаў абарону 154-ы ўмацаваны раён на Дрыбінскай зямлі. У раёне вёсак Завідаўка і Ходаравічы трымаў абарону 368-ы асобы кулямётна-артылерыйскі батальён, а ў раёне Мядзведаўкі – 289-ы, Нікольск – 357-ы, Дрыбін – 347-ы, Лядзешня і Бестрань – 392-і, Паташня і Ляскоўка – 369-ы, Халіпы – 393-і кулямётна-артылерыйскія батальёны, якія складалі 154-ы ўмацаваны раён.

     Войскі ў абароне ўдасканальвалі пазіцыі, якія яны займалі, вялі разведку, артылерыйскім і мінамётным агнём знішчалі выяўленыя цэлі. Наша авіяцыя ўтрымлівала панаванне ў небе і праводзіла разведку, прыкрывала баявыя парадкі абаронцаў, а таксама наносіла бомбавыя ўдары па чыгуначных вузлах і заўважаных агнявых пазіцыях ворага. Акрамя таго, праводзілася баявая падрыхтоўка войск і штабоў, а таксама палітычна-выхаваўчая работа з асабовым саставам. Асабліва ўзмацнілася разведка вясной 1944 г., калі пачалася падрыхтоўка да новай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі.

IMG_20210614_100551.jpg
IMG_20210614_100540.jpg
IMG_20210614_100555.jpg
IMG_20210614_100603.jpg

       Войскі ў абароне ўдасканальвалі пазіцыі, якія яны займалі, вялі разведку, артылерыйскім і мінамётным агнём знішчалі выяўленыя цэлі. Наша авіяцыя ўтрымлівала панаванне ў небе і праводзіла разведку, прыкрывала баявыя парадкі абаронцаў, а таксама наносіла бомбавыя ўдары па чыгуначных вузлах і заўважаных агнявых пазіцыях ворага. Акрамя таго, праводзілася баявая падрыхтоўка войск і штабоў, а таксама палітычна-выхаваўчая работа з асабовым саставам. Асабліва ўзмацнілася разведка вясной 1944 г., калі пачалася падрыхтоўка да новай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі.

IMG_20210614_102110.jpg

Група генералаў і афіцэраў 49-й арміі зімой 1943-44гг. у раёне абароны Дрыбін-Расна

Вызваленне заходняй часткі Дрыбінскага раёна

         Летам 1944 г. Чырвоная Армія паспяхова правяла адну з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Вялікай Айчыннай вайны – Беларускую. У ходзе яе быў ажыццёўлены шэраг аперацый.

         5 чэрвеня 1944 г. Ваенны Савет 2-га Беларускага фронту, у склад якого ўваходзілі 33-я, 49-я і 50-я арміі, атрымаў дырэктыву Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага на правядзенне Магілёўскай аперацыі.Камандуючы 2-ім Беларускім фронтам генерал-палкоўнік Г.Ф.Захараў вырашыў прарываць абарону праціўніка сіламі адной 49-й арміі. У яе ўваходзілі 62-і, 69-ы, 70-ы і 81-ы стралковыя карпусы. Для правядзення гэтай аперацыі ёй перадаваліся 222-я, 42-я, 32-я, 95-я і 153-я стралковыя дывізіі. Акрамя таго армія была ўмацавана дзвюма танкавымі брыгадамі, адным танкавым палком, вялікай колькасцю артылерыі. У выніку на пачатак аперацыі армія налічвала 11 стралковых дывізій, мела 2237 гармат і мінамётаў, 343 рэактыўныя ўстаноўкі, 253 танкі і самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі. Сярэдняя шчыльнасць танкаў і САУскладала 21 на 1 км фронту, а ў месцах прарыву – да 30.

         Паводле пастаўленай задачы з улікам умоў мясцовасці галоўны ўдар было намечана нанесці ўздоўж дарогі Расна-Магілёў. Наяўнасць лесу садзейнічала маскіроўцы часцей на ўчастку прарыву, а таксама забяспечвала войскі будаўнічым матэрыялам для падрыхтоўкі перапраў.

         Наступленне было назначана на 23 чэрвеня 1944 г. Перад 49-й арміяй стаяла задача ва ўзаемадзеянні з суседнімі арміямі прарваць абарону ворага на рацэ Проня, разграміць яго, пасля чаго з ходу фарсіраваць рэкі Басю, Расту, Дняпро і закончыць аперацыю вызваленнем Магілёва. Прарыў намячаўся на ўчастку фронту шырынёй 12 км ад вёскі Халіпы да вёскі Каменкі. Кожны стралковы корпус атрымаў задачу і ўчастак прарыву. Напрыклад, 69-ы стралковы корпус (камандзір-генерал-маёр М.М.Мультан) у складзе 222-й і 42-й стралковых дывізій павінен быў прарваць абарону на ўчастку Пералогі-Галавічы; 81-ы стралковы корпус (камандзір – генерал-маёр В.В. Панюхоў) у складзе 32-й, 95-й і 153-й стралковых дывізій – на участку Галавічы-Заложжа; 70-ы стралковы корпус (камандзір- генерал-маёр В.Г.Цярэнцьеў) у складзе 290-й і 199-й стралковых дывізій – на ўчастку Заложжа-Будзіна; 62-і корпус (камандзір -  генерал-маёр А.Ф.Навумаў) у складзе 290-й, 64-й і 330-й стралковых дывізій – на участку Будзіна – Стары Перавоз. Спланаваны былі дзеянні артылерыі, бронетанкавых войск, авіяцыі, складзены план інжынернага і матэрыяльнага забеспячэння аперацыі, сродкамі сувязі.

         У ноч на 23 чэрвеня 1944 г. была праведзена авіяцыйная падрыхтоўка. На працягу ўсёй ночы бамбардзіроўшчыкі далёкай авіацыі наносілі ўдары па баявых парадках праціўніка, агнявых пазіцыях артылерыі і мінамётаў, абарончых збудаваннях і вузлах, якія размяшчаліся ў цэнтры ўчастка прарыву ў раёне Заложжа.  Па іншых цэлях усю ноч наносілі ўдары бамбардзіроўшчыкі 4-й паветранай арміі (камандуючы – генерал-палкоўнік авіяцыі К.А. Вяршынін), якая складалася з 230-й і 233-й штурмавых, 229-й і 309-й знішчальных і 25-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйных дывізій і 164-га гвардзейскага разведвальнага палка. Акрамя таго, на перыяд авіяцыйнай падрыхтоўкі дадаваўся 3-і бамбардзіровачны авіяцыйны корпус далёкай авіяцыі. У складзе начной бамбарбзіровачнай дывізіі быў 46-ы начны жаночы бамбардзіровачны полк, які бамбіў праціўніка ў вёсках Галавічы і Пералогі.

Да пачатку аперацыі 49-я армія мела 26 інжынерна-сапёрных батальёнаў і 4 пантоннамаставыя батальёны, якія падрыхтавалі 4 масты грузападымальнасцю па 16 тон кожны. Для пяхоты было зроблена 72 штурмавыя пераходныя масткі. У ноч на 23 чэрвеня ў асноўным была закончана зборка мастоў, палепшаны спускі да перапраў, абсталяваны броды, а на ўчастку 81-га стралковага палка зроблены штучны брод.

За 20 дзён перад наступленнем было захоплена 11 палонных, якія ўдакладнілі свае баявыя пазіцыі. За 5 дзён перад наступленнем наша авіяцыя сфатаграфавала абарончыя ўмацаванні праціўніка ў глыбіню да 30 км.

Раніцай 23чэрвеня над ракой Проня і прылеглай да яе тэрыторыяй павіс густы туман, ішоў дробны дождж, бачнасць была не больш за 300 м, і таму пярэдні край абароны праціўніка праглядваўся вельмі дрэнна. З-за дрэннага надвор’я камандуючы войскамі фронту перанёс пачатак артпадрыхтоўкі з 7 на 9 гадзін, а пачатак атакі – з 9 на 11 гадзін.

IMG_20210614_102126_edited.jpg

У 9 гадзін пачалася артпадрыхтоўка. 2159 гармат і мінамётаў, 343 устаноўкі рэактыўнай артылерыі на працягу 2 гадзін абрушвалі на ворага тысячы тон металу. У выніку было разбурана 14 дзотаў, 72 бліндажы, 14 назіральных пунктаў, знішчана 12 штурмавых і 48 палявых гармат, 89 кулямётаў і звыш 25 мінамётных батарэй.

У час артналёту імкліва пайшлі наперад узмоцненыя стралковыя роты 1-га эшалону і сапёры, якія да 9 гадзін 30 мінут па штурмавым масткам фарсіравалі Проню. Сапёры рабілі праходы на мінных палях і ў драцяных загародах. Калі артылерыя перанесла агонь у глыбіню абароны праціўніка, перадавыя падраздзяленні занялі 1-ю траншэю праціўніка, авалодалі 2-ой і месцамі 3-яй. Плацдармы былі захоплены, і створаны спрыяльныя ўмовы для фарсіравання Проні галоўнымі сіламі. Як паказаў палонны фельдфебель Герстле,   «23-га раніцай, калі пачаўся артабстрэл, снарады змешвалі з зямлёй усё жывое. Калі ж праз 2 гадзіны агонь пачаў перамяшчацца ў глыбіню і мы выйшлі са сваіх укрыццяў, дык убачылі, што рускія нас ужо абышлі. Прасцей кажучы, мы ўжо былі абкружаны, і супраціўленне было дарэмна».

Пасля заканчэння артпадрыхтоўкі перайшлі ў наступленне асноўныя сілы арміі. 69-ы стралковы корпус, які наступаў на правым флангу арміі, фарсіраваў Проню на участку Пералогі-Галавічы, 222-я дывізія, якая дзейнічала ў 1-м эшалоне корпуса, фарсіравала раку па 18 штурмавых мастках услед за перадавымі падраздяленнямі і да канца артпадрыхтоўкі заняла зыходныя пазіцыі для атакі. У 11 гадзін часці дывізіі пры падтрымцы артылерыі з усходняга берага атакавалі праціўніка, авалодалі апорным пунктам Галавічы і пры гэтым захапілі 55 палонных. Адначасова з часцямі гэтай дывізіі перайшлі ў наступленне 347-ы і 393-і асобныя кулямётна-артылерыйскія батальёны 154-га ўмацаванага раёна, якія наносілі удары ў напрамку на Старае Прыбужжа.

Да 12 гадзін часці 222-й стралковай дывізіі і 154-га ўмацаванага раёна завяршылі прарыў 1-й пазіцыі праціўніка і з ходу атакавалі 2-ю. Авалодаўшы ёю, яны падышлі да 3-й, дзе вораг аказаў моцнае супраціўленне і кінуўся ў контратаку: з раёна вёскі Барадзёнкі ён контратакаваў правафлангавы полк дывізіі, а з раёна Трылесіна-левафлангавы. Часці дывізіі сустрэлі фашыстаў агнём з усіх відаў зброі, і контратака была адбіта.

У 16 гадзін камандзір корпуса для развіцця дасягнутага поспеху і заканчэння прарыву галоўнай паласы абароны праціўніка ўвёў у бой 42-ю стралковую дывізію, якая зламала супраціўленне на 3-й пазіцыі і авалода вёскай Трылесіна. Такім чынам, корпус да канца 1-га дню бою прарваў галоўную паласу абароны праціўніка, прайшоў у глыбіню да 6 км і расшырыў фронт прарыву да 10 км.

Раніцай 24 чэрвеня корпус працягваў наступленне. 222-я дывізія развівала наступленне ў паўночна-заходнім напрамку на Шатнева, а 42-я – у заходнім на Жавань-Чэрнеўка. Праціўнік пачаў адыход на загадзя падрыхтаваны абарончы рубеж на заходнім беразе ракі Басі. Для захопу маста цераз Басю ў Чэрнеўцы і плацдарма на заходнім беразе ракі  быў пасланы рухомы атрад на 2 аўтамашынах, аднак ён быў разбіты варожай артылерыяй.

Паспяхова праследваў праціўніка 459-ы стралковы полк 42-й дывізіі. Перадавыя часці яго зходу авалодалі Чэрнеўкай, Басю фарсіравалі ўброд, таму што вораг паспеў узарваць мост, і захапілі плацдарм на заходнім беразе ракі. Праціўнік падцягнуў рэзервы і пры падтрымцы танкаў перайшоў у контратаку, адрэзаў перадавыя часці, што знаходзіліся на плацдарме. 14 гадзін мужна стрымлівалі націск ворага савецкія воіны і ўтрымалі захоплены плацдарм да падыходу галоўных сіл дывізіі.

Памятны знак у гонар

60-годдзя вызвалення

Дрыбінскага раёна

на Алеі Герояў у Дрыбіне

IMG_20210614_102142_edited.jpg

Сустрэча ветэранаў з жыхарамі в.Галавічы

69-ы стралковы корпус дасягнуў поспеху, дзякуючы мужнасці і гераізму салдат і афіцэраў. Асабліва вызначыліся ў баях камандзір батальёна 787-га стралковага палка 222-й дывізіі А.А. Казакоў, кулямётчык Я.Ц. Стацэнка, памочнік камандзіра ўзвода 2-й стралковай роты757-га стралковага палка 222-й дывізіі Дз. К.Камзаркаў, кулямётчык 1-й роты гэтага ж палка В.П. Рыбкін, камандзір узвода сяржант В.А. Салаўёу. Вызначыліся таксама старшына роты 222-й дывізіі Дз.М. Клімзоў, камандзір кулямётнага аддзялення гэтага палка сяржант С.М. Стралкоў, камандзір узвода 389-га асобнага сапёрнага батальёна 222-й дывізіі старшына В.І.Карпенка, сапёр гэтага батальёна А.А. Марчанка, камандзір 222-й Смаленскай стралковай дывізіі палкоўнік А.М. Юрын. З 42-й Смаленскай дывізіі вызначыліся: камандзір батальёна 459-го стралковага палка І.М. Бандарэнка, намеснік камандзіра батальёна Ф.П. Ермалаеў, камандзір 1-й роты 459-га стралковага палка М.І. Грыбкоў, камандзір узвода гэтай роты М.І. Данілаў, яго памочнік Ф.Дз. Кастэнка, баец роты М.М. Юдзін, камандзір 2-й роты Ю.Ф. Зарудзін, парторг 459-га стралковага палка маёр М.І. Кашын, камандзір роты капітан С.Р. Церашкевіч, сяржант С. Адашаў, памочнік камандзіра ўзвода стралковай роты 455—га стралковага палка П.Р. Кашчэеў, камандзір 42-й Смаленскай стралковай дэвізіі палкоўнік А.І. Сліц. Усім ім, а таксама камандзіру корпуса генерал-маёру М.М. Мультану прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

81-ы стралковы корпус, у 1-м эшалоне якога знаходзілася 32-я дывізія, паспяхова фарсіраваў Проню і хутка прарваў 1-ю пазіцыю абароны праціўніка. Дывізія з ходу атакавала 2-ю пазіцыю, да 14 гадзін завяршыла яе прарыў і авалодала важнымі апорнымі пунктамі – вёскай Засценкі і вышынёй 202.3. Атрымалася так, што дывізія наступала без падтрымкі танкаў і самаходных артылерыйскіх установак: 42-я танкавая брыгада і 2 самаходна-артылерыйскія палкі не пераадолелі поймы Проні – танкі загрузлі ў балоце. У выніку дэвізія замарудзіла тэмп наступлення і панесла страты.

69-ы стралковы корпус дасягнуў поспеху, дзякуючы мужнасці і гераізму салдат і афіцэраў. Асабліва вызначыліся ў баях камандзір батальёна 787-га стралковага палка 222-й дывізіі А.А. Казакоў, кулямётчык Я.Ц. Стацэнка, памочнік камандзіра ўзвода 2-й стралковай роты757-га стралковага палка 222-й дывізіі Дз. К.Камзаркаў, кулямётчык 1-й роты гэтага ж палка В.П. Рыбкін, камандзір узвода сяржант В.А. Салаўёу. Вызначыліся таксама старшына роты 222-й дывізіі Дз.М. Клімзоў, камандзір кулямётнага аддзялення гэтага палка сяржант С.М. Стралкоў, камандзір узвода 389-га асобнага сапёрнага батальёна 222-й дывізіі старшына В.І.Карпенка, сапёр гэтага батальёна А.А. Марчанка, камандзір 222-й Смаленскай стралковай дывізіі палкоўнік А.М. Юрын. З 42-й Смаленскай дывізіі вызначыліся: камандзір батальёна 459-го стралковага палка І.М. Бандарэнка, намеснік камандзіра батальёна Ф.П. Ермалаеў, камандзір 1-й роты 459-га стралковага палка М.І. Грыбкоў, камандзір узвода гэтай роты М.І. Данілаў, яго памочнік Ф.Дз. Кастэнка, баец роты М.М. Юдзін, камандзір 2-й роты Ю.Ф. Зарудзін, парторг 459-га стралковага палка маёр М.І. Кашын, камандзір роты капітан С.Р. Церашкевіч, сяржант С. Адашаў, памочнік камандзіра ўзвода стралковай роты 455—га стралковага палка П.Р. Кашчэеў, камандзір 42-й Смаленскай стралковай дэвізіі палкоўнік А.І. Сліц. Усім ім, а таксама камандзіру корпуса генерал-маёру М.М. Мультану прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

81-ы стралковы корпус, у 1-м эшалоне якога знаходзілася 32-я дывізія, паспяхова фарсіраваў Проню і хутка прарваў 1-ю пазіцыю абароны праціўніка. Дывізія з ходу атакавала 2-ю пазіцыю, да 14 гадзін завяршыла яе прарыў і авалодала важнымі апорнымі пунктамі – вёскай Засценкі і вышынёй 202.3. Атрымалася так, што дывізія наступала без падтрымкі танкаў і самаходных артылерыйскіх установак: 42-я танкавая брыгада і 2 самаходна-артылерыйскія палкі не пераадолелі поймы Проні – танкі загрузлі ў балоце. У выніку дэвізія замарудзіла тэмп наступлення і панесла страты.

Праціўнік падцягнуў рэзервы, перайшоў у контратаку і адбіў вышыню 202.3 і вёску Засценкі. У 17 гадзін да баявых парадкаў дывізіі і 1196-ы самаходна-артылерыйскі полк, падцягнуты 2 знішчальна-супрацьтанкавыя артылерыйскія батарэі і 2 дывізіёны артылерыі. Пры падтрымцы іх, а таксама ў выніку ўдараў артылерыі і штурмавой авіяцыі вораг быў зноў выбіты з вёскі Засценкі і вышыні 202.3.

У гэтым баі геройскі подзвіг здзейсніў механік-вадзіцель танка Прыхленка. Калі выбылі із строю камандзір танка і камандзір вежы, Прыхленка імгненна вывеў танк на варожыя пазіцыі і гусеніцамі знішчыў 2 супрацьтанкавыя гарматы і 3 кулямёты. За мужнасць у баі Прыхленка ўзнагароджаны ордынам Чырвонай Зоркі, які камандзір танкавай брыгады ўручыў яму на полі бою.

Ноччу 81-ы стралковы корпус правёў частковую перагрупіроўку: у 1-ы эшалон была выведзена 95-я стралковая дывізія, якая да раніцы 24 чэрвеня заняла зыхожнае становішча для наступлення. Раніцай наступленне працягвалася. Корпус да 11 гадзін прасунуўся на 4 км і завязаў бой за Вялікае Шчокатава. Да канца дня 32-я дывізія вызваліла Кароўчына, а 95-я – Шастакі. Абедзьве дывізіі выйшлі да ракі Бася.

Мужна змагаліся воіны корпуса. Асабліва вызначыўся ў баі на Проні камандзір аддзялення 322-га стралковага палка 32-й дывізіі сяржант Г.І.Катарын: ён гранатамі закідаў варожы дзот, які перашкаджаў руху палка. Адважна дзейнічаў ён і ў іншых выпадках. За гераічныя подзвігі ў баях Г.І. Катарын удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Мужна змагаліся на Проні воіны 2-га стралковага батальёна 95-й дывізіі пад камандаваннем капітана А.І. Старчанкі, які таксама быў удастоены звання героя Савецкага Саюза.

70-ы стралковы корпус, якім камандаваў В.Г. Цярэнцьей, фарсіраваў Проню на трохкіламетровым участку. У склад корпуса ўваходзілі 290-я, 199-я і 49-я стралковая дэвізіі.

1-я пазіцыя была прарвана з ходу. На 2-й супраціўленне праціўніка было зламана толькі з падыходам часці самаходна-артылерыйскіх установак. Каля вёскі Суслаўка вораг пачаў кантратаку. У бой уступілі 199-я дывізія і 158-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка С.І. Міхеева, якія з ходу авалодалі Суслаўкай. Былі вызвалены таксама пасёлак Суслаўка і населены пункт Далёкія Нівы.

Раніцай 24 чэрвеня корпус працягваў наступленне, хутка зламаў супраціўленне праціўніка і да канца дня выйшаў да ракі Бася. 199-я стралковая дывізія генерала М.П. Кананенкі вызваліла вёску Хонькавічы і пачала фарсіраваць Басю на шырокім фронце і захапіла плацдарм. Перадавыя падраздзяленні 290-й дывізіі з ходу вызвалілі в. Папоўка і захапілі плацдарм на правым беразе Басі каля в. Бардзілы.

Пры прарыве варожай абароны асабісты састаў праявіў выключную смеласць і гераізм. Напрыклад, парторг 2-й роты 885-га стралковага палка сяржант Тамілоўскі і кулямётчык гэтага ж падраздзялення Мамантаў былі паранены, аднак працягвалі знішчаць ворагаў. Яны былі ўзнагароджаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі прама на полі бою.

У баях за вёску Суслаўка вызначылася рота лейтэнанта М.К. Цярэшчанкі з 371-га стралковага палка 199-й дывізіі. Яна знішчыла 15 і ўзяла ў палон 2 варожых аўтаматчыкаў, якія праніклі ў рамзмяшчэнне палка. Каля вёскі Хонькавічы байцы роты знішчылі і захапілі ў палон больш за ўзвод гітлераўцаў. Бясстрашна дзейнічала рота і на Дняпры. У баі за расшырэнне плацдарма М.К. Цярэшчанка загінуў. Ён пахаваны ў вёсцы Сухары.  Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

М.Ц. Курбатаў наперадзе ўзвода выбіў ворага з 5 ліній траншэй, знішчыў мінамёт і кулямёт з разлікамі. У баі за вёску Будзіна ён захапіў грамату праціўніка і яе знішчыў 18 агнявых кропак і 3 дзоты. За гераізм ў баях на Проні М.Ц. Курбатаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Героямі баёў на Проні з’яўляюцца камандзір узвода малодшы лейтэнант С.Ц. Атрохаў і яго памочнік сяржант В.В.Таміловіч. Яны з узводам першымі перапправіліся цераз Проню на паўночны захад ад вёскі Робцы і агнём прыкрывалі пераправу палка. Пасля чаго на танках прарваліся ў тыл ворага, захапілі дальнабойную гармату і з яе вялі агонь па ворагу. Абодвум смелым і мужным воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

62-і стралковы корпус сканцэнтраваўся ў  раёне вёсак Робцы і Каменка. 369-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.С. Лазарэнка знаходзіліся ў 1-м эшалоне, паспяхова фарсіравала Проню і хутка вызваліла населеныя пункты Радамля і Бубылі. На другі дзень наступлення часці 369-й і 64-й стралковых дывізій выбілі ворага з занятых іх пазіцый і прымусілі яго адыходзіць, да канца дня 62-і корпус выйшаў да ракі Бася.

Да канца дня 24 чэрвеня ўсе злучэнні выйшлі да ракі Бася, а некаторыя захапілі плацдармы на заходнім беразе ракі. 25 чэрвеня часці зламалі супраціўленне ворага на Басі і накіраваліся да Дняпра. Важная задача Беларускай наступальнаяй аперацыі была выканана- абарона праціўніка на рацэ Проня прарвана. Далейшае наступленне савецкіх войск на Магілёўскім напрамку працягвалася паспяхова.

За ўзорнае выкананне задання камандавання ў баях пры фарсіраванні рэк Проня і Днепр войскам 49-й арміі двойчы аб’яўлялася падзяка ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Усе стралковыя злучэнні былі ўзнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі: 12 салдат, афіцэраў і генералаў, у тым ліку камандуючы 49-й арміяй генерал-лейтэнант І.Ц. Грышын, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сталіца нашай Радзімы Масква салютавала ў гэты дзень войскам фронту 20-ю артылерыйскімі залпамі з 224 гармат.

Гл. Таксама артыкул “У баях на Проні”.

Дакументы сведчаць

unnamed.gif
unnamed.gif
bottom of page