top of page

   Помнiм, шануем, ганарымся

АДАШАЎ
Салі

Нарадзіўся 2.3.1923 г. ў с. Туда Нарынскага раёна Наманганскай вобласці (Узбекістан). На фронце з 1942 г. У Магілёўскай наступальнай аперацыі 23.6.1944 г. старшы сяржант С.Адашаў камандаваў стралковым аддзяленнем 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49- арміі 2-га Беларускага фронту. Яго аддзяленне заняло вышыню 192.2 каля в. Галавічы і знішчыла 20 гітлераўцаў. Пры вызваленні в. Жавань С.Адашаў першы ўварваўся ў траншэю для далейшага наступлення роты. У в. Чэрнеўка С.Адашаў падавіў агонь станковага  кулямёта  праціўніка. На захопленым плацдарме за р. Бася аддзяленне вяло бой 14 гадзін і злучылася з наступаючымі падраздзяленнямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

1.jpg
5.jpg
65.png
282804265.gif
4.jpg
3.jpg
7.jpg
6.jpg
2.jpg

АНДРУШЧАНКА
Уладзімір Кузьміч

Нарадзіўся 17.5.1919 г. ў с. Зарачаны Жытомірскага раёна  Жытомірскай вобласці (Украіна). Скончыў Адэскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1939), курсы “Выстрел” (1941), Ваенные акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1954). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. З 1942 г. на Паўднёва-Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Удзельнік баёў у в. Леніна Горацкага раёна і г. Орша ў 1943 г., зімой 1944 г. пад Віцебскам. Камандзір 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту маёр У.К.Андрушчанка вызначыўся 23.6.1944 г. пры фарсіраванні р. Проня. Полк пад яго камандаваннем разам з іншымі часцямі завяршыў прарыў галоўнай паласы абароны ворага ў раёне в. Галавічы-Трылесіна, адбіў шэраг контратак ворага і раніцай 26.7.1944 г. выйшаў да Дняпра, фарсіраваў яго ў раёне в. Дабрэйка Шклоўскага раёна. З 23 да 28.6.1944. полк прайшоў з баямі больш за 80 км, вызваліў 39 населеных пунктаў і Шклоўскага раёнаў, знішчыў каля 700 гітлераўцаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.7.1944 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Памёр 14.7 1986 г.

БАНДАРЭНКА
Іван Максімавіч

Нарадзіўся 30.3.1918 г. ў с. Новая Прага Александрыйскага раёна Кіраваградскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1938 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. Скончыў Разанскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1941), курсы “Выстрал” (1943).

Пры абароне Ленінграда ў верасні 1941 г. быў цяжка паранены і са шпіталя выйшаў інвалідам 2-й групы. У 1943 г. вярнуўся ў дзеючую армію. Камандзір батальёна 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту капітан І.М.Бандарэнка вызначыўся 25.6.1944 г. пры фарсіраванні р. Проня, арганізаваў пераправу і адным з першых у палку 26.6.1944 г. фарсіраваў р. Дняпро на поўнач ад Магілёва, захапіў плацдарм, чым стварыў спрыяльныя ўмовы для баявых дзеянняў палка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Памёр 1.9.1997 г.

ГРЫБКОЎ
Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся 27.5.1908 г. ў с. Елацьма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. У Чырвонай Арміі з лістапада 1941г. З верасня 1942 г. на Заходнім 2-м Беларускім франтах. У 1942-44гг. удзельнік баёў пад Оршай і Віцебскам. Камандзір роты 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант М. І. Грыбкоў вызначыўся пры наступленні 23-26.6.1944 г. на Магілёўскім напрамку. Рота пад яго камандаваннем адрэзала пяхоту праціўніка ад танкаў і без страт вызваліла в. Жавань. Пасля фарсіравання р.Бася ў раёне в. Чэрнеўка батальён, у склад якога ўваходзіла рота, трапіў у акружэнне. М.І.Грыбкоў замяніў камандзіра батальёна, які выбаў са строю, арганізаваў кругавую абарону і адбіў 6 атак праціўніка. Пры падрыхтоўцы да фарсіравання Дняпра паўночней Магілёва рота разам з сапёрамі за 2 гадзіны навяла пераправу. што садзейнічала паспяховаму фарсіраванню ракі палком. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

ГРЫШЫН
Іван Ціханавіч

Нарадзіўся 16.12.1901 г. ў в. Унукавічы Рослаўскага раёна Смаленскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1920 г. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе  (1936). З 1941 на Заходнім, Бранскам, 2-м Беларускім франтах. Камандзір стралковай дывізі, камандуючы 49-й арміяй  2-га Беларускага фронту генерал- лейтэнант І.Ц.Грышын вызначыўся ў баях за вызваленне Дрыбіншчыны і Магілёва. Армія пад яго камандаваннем 23-24.6.1944 г. прарвала ўмацаваную абарону праціўніка на р. Проня, выйшла да р. Бася, захапіла плацдарм на заходнім беразе ракі і 26.6.1944 г. фарсіравала Дняпро. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.4.1945 г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 5 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Суворава 1-й ступені, іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр  20.6.1951 г. Яго імем названы вуліцы ў Магілёве і Маскве.

ДАНІЛАЎ
Міхаіл Іванавіч

Нарадзіўся 6.12.1911 г. ў в. Турунаўка Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці. У Чырвонай Арміі ў 1933-35 гг. і з 1939 г. Скончыў палкавую школу. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. На фронце з 1941 г. Узвод 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем лейтэнанта М.І.Данілава 23.6.1944 г. авалодаў вышынёй 19.2 і 24.6.1944 г. ў баях каля в. Жавань і в. Чэрнеўка нанёс праціўніку вялікія страты, фарсіраваў р. Бася, адбіў 4 контратакі. 26.6.1944 г. ў складзе батальёна фарсіраваў р. Дняпро і замацаваўся на заходнім беразе. Загінуў у баі 19.4.1945 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені.

АТРОХАЎ
Сямён Ціханавіч

Нарадзіўся 21.10.1917 г. ў с. Гнілёва Трубчаўскага раёна Бранскай вобласці. У 1938-40 г. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. З 1941 г. на Бранскім, Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Камандзір узвода 885-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту малодшы лейтэнант С.Ц.Атрохаў 23.6.1944 г. адным з першых фарсіраваў р. Проня на паўночны захад ад в. Робцы. 26.6.1944 г. з групай  байцоў пераправіўся праз Дняпро на поўнач ад Магілёва, захапіў і атрымліваў плацдарм. Быў паранены, аднак не пакінуў поле бою. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

 АЛТУХОЎ
Іван Піліпавіч

Нарадзіўся 8.7.1920 г. ў с. Красная Паляна Чарамісінскага раёна Курскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1940 г. З ліпеня 1941 г. на Заходнім, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Камандзір гарматы 666-га артылерыйскага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант І.П.Алтухоў 23.7.1944 г. вёў агонь прамой наводкай пры фарсіраванні палком і захопе плацдармаў на рэках Проня і Бярэзіна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.2.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна,  Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі.

template_01.png

Героі Савецкага Саюза,
якія вызначыліся пры вызваленні Дрыбіншчыны

1.jpg

ДВУЖЫЛЬНЫ
Юрый  Міхайлавіч

Нарадзіўся 25.8.1919 г. ў пас. Канстанцінаўка Данецкай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную акадэмію (1942), курсы “Выстрал” (1942). У дзеючай арміі з лютага 1943 г. Камандзір батальёна 878-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту капітан Ю.М.Двужыльны вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 23-24.6.1944 г. батальён пад яго камандаваннем фарсіраваў рэкі Проня і Бася паўночней г. Чавусы, захапіў варожыя траншэі, вызваліў в. Суслаўка і Папоўка. 25.6.1944 г. адбіў 6 контратак праціўніка. Загінуў 26.6.1944 г. ў баях в. Харашкі Магілёўскага раёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны  ордэнам  Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.  Яго імем названы вуліца ў г. Кемерава, школа № 2 г. Данецка, Сухароўская школа Магілёўскага раёна і піянерская дружына гэтай школы. Навечна залічаны ў спісы Ваеннага інжынернага інстытута.

12.jpg

КАМЗАРАКАЎ
Дзмітрый Канстанцінавіч

Нарадзіўся 10.4.1918 г. ў в.Мікалаеўка Салтонскага раена Алтайскага краю. У Чырвонай Арміі з 1939 г. На фронце з верасня 1941 г. Памочнік камандзіра ўзвода 2-й стралковай роты 757-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Дз.К. Камзаракаў вызачыўся ў баях на р. Проня 23.6.1944 г. Пры фарсіраванні ракі і баі на супрацьлеглым беразе было знішчана больш за 150 гітлераўцаў і 73 узята ў палон. Загінуў 23.8.1944 г. ў баях за вызваленне Літвы. Пахаваны ў г. Вілкавішкіс, на магіле ўстаноўлены помнік. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалем.

15 (2).jpg

КАШЧЭЕЎ
Павел Рыгоравіч

Нарадзіўся 6.7.1913 г. ў в. Татары Шабалінскага раена Кіраўскай вобласці. У Чырвонай Арміі ў 1935-37 гг. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. На фронце з жніўня 1941 г. Памочнік камандзіра ўзвода 455-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант П.Р. Кашчэеў  вызначыўся ў баях за вызваленне Магілеўскай вобласці 23.6.1944 г. Узвод прарваў абарону праціўніка каля в. Трылесіна. Група байцоў пад камандаваннем П.Р. Кашчэева ўварвалася ў траншэю і закідала ворага гранатамі. 26.6.1944 г. ўзвод фарсіраваў Дняпро і заняў плацдарм на правым беразе. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

9.jpg

ЕРМАЛАЕЎ
Феагент Піліпавіч

Нарадзіўся 14.1.1920 г. ў с. Агнёўка Усць-Коксінскага раёна Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці Алтайскага краю. У Чырвонай Арміі з 1940 г. У дзеючай арміі з 1941 г. Намеснік камандзіра батальёна 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту капітан Ф.П.Ермалаеў вызначыўся ў баях на Магілёўскім напрамку ў чэрвені 1944 г. У раёне в. Галавічы батальён атрымаў задачу завяршыць прарыў галоўнай паласы абароны праціўніка на заходнім беразе р.Проня. Пры падтрымцы артылерыі батальён Ф.П.Ермалаева зламаў супраціўленне ворага і вызваліў в. Трылесіна, выйшаў да р. Бася ў раёне в. Чэрнеўка. Адным з першых фарсіраваў Дняпро, пераправіў праз раку кулямёты, выбіў праціўніка з траншэй і забяспечыў пераправу іншых падраздзяленняў палка. 28.6.1944 г. на шашы Магілёў-Мінск разбіў вялікую калону нямецкіх машын з ваеннымі грузамі. Ф.П.Ермалаеў загінуў у баі 9.10.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны  ордэнамі  Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі.

13.jpg

КАРПЕНКА
Вілій Іванавіч

Нарадзіўся 19.8.1924 г. ў с. Усвяты Пскоўскай вобласці. На фронце з 1943 г. Камандзір узвода разведкі 389-га асобнага сапернага батальена 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту старшына В.І. Карпенка вызначыўся ў 1944 г. 22 чэрвеня з байцамі разведкі зрабіў праходы ў мінных палях і драцяных загародах праціўніка, чым забяспечыў фарсіраванне р. Проня на поўнач ад Дрыбіна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

16.jpg

КАШЫН
Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся 20.1.1912 г. ў в. Чадрама Усцьянскага раена Архангельскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. На фронце з 1941 г. Парторг 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту маер М.І. Кашын вызначыўся ў баях за вызваленне Магілеўскай вобласці. У баях за веску Трылесина быў паранены камандзір батальена і яго замяніў М.І. Кашын. Пад яго камандаваннем батальен 23.6. 1944 г. адбіў контратаку танкаў праціўніка, вызваліў в. Жавань, знішчыў варожы гарнізон. 26.6.1944 г. вызваліў в. Чэрнеўка, фарсіраваў р. Бася і 14 гадзін адбіваў націск танкаў і мотапяхоты. Адным з першых фарсіраваў Дняпро. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджананы ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі. Памер 30.03.1955 г.

10.jpg

ЗАРУДЗІН
Юрый Фёдаравіч

Нарадзіўся 25.5.1923 г. ў с. Барадуліха Барадуліхінскага раёна Семіпалацінскай вобласці. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 г. Скончыў Грозненскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1941), Ваенныя акадэміі бранятанкавых войск (1953) і Генштаба (1962). На фронце з лютага 1942 г. Рота 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем старшага лейтэнанта Ю.Ф.Зарудзіна 23.6.1944 г. ў баі за вышыню 192.2 каля в. Галавічы адбіла танкавую атаку праціўніка. У складзе батальёна на 2-і дзень разграміла варожы гарнізон у в. Жавань, чым забяспечыла паспяховы рух часцей дывізіі і пераправілася праз р. Бася. У ліку першых фарсіравала Дняпро, заняла плацдарм на правым беразе і агнём прыкрывала будаўніцтва пераправы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны  2 ордэнамі Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Суворава, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, іншымі ордэнамі і медалямі.

11.jpg

КАЗАКОЎ
Аляксандр Апанасавіч

Нарадзіўся 28.05.1917 г. ў с.Аляксандраўка Сарманаўскага раена Татарскай АССР. У Чырвонай Арміі ў 1938 – 40 гг. Скончыў Свярдлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1940). З 1941 г. на Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір батальена 787-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант А.А. Казакоў вызначаўся ў баях пры вызваленні Магілеўскай вобласці. Яго батальен 23.6.1944 г. фарсіраваў р. Проня, прарваў абарону праціўніка каля в. Галавічы, 27.6.1944 г. пераправіўся праз Дняпро, захапіў і утрымліваў плацдарм у раене Шклова. Знішчыў 400 і ўзяў у палон 150 гітлераўцаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі. Памер 11.7.1950 г.

14.jpg

КАСТЭНКА
Федар Дзмітрыевіч

Нарадзіўся 6.6.1919 г. ў в. Пакроўка Усць-Таркскага раена Новасібірскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 г. На фронце з 1941. Камандзір куляметнага аддзялення 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49 арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Ф.Дз. Кастэнка вызначыўся ў баях за в. Жавань і Чэрнеўка. 23-24.6.1944 г. аддзяленне пад яго камандаваннем знішчыла з ручнога кулямета шмат гітлераўцаў, 26.6.1944 г. ў ліку першых фарсіравала Дняпро каля в. Дабрэйка паўночней Магілева і паспяхова вяло баі за плацдарм. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Памер 14.11 1962 г.

17.jpg

КЛІМЗАЎ
Дзмітрый Міхайлавіч

Нарадзіўся 17.11.1918 г. ў с. Ільміно Нікольскага раена Пензенскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 г. На фронце з 1941 г. Старшына роты 774-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту Дз.М. Клімзаў вызначыўся 23.6.1944 г. ў час прарыву абароны праціўніка на р. Проня. 222-я стралковая дывізія атрымала загад прарваць галоўную паласу абароны праціўніка. У баі быў цяжка паранены кандзір узвода. Узвод пад камандаваннем Дз.М. Клімзава паспяхова пераадолеў Проню. На захопленным плацдарме ў раене в. Галавічы ўзвод знішчыў дзот, уварваўся ў траншэі фашыстаў і прымусіў іх адступіць. Асабіста Дз.М. Клімзаў знішчыў 9 і ўзяў у палон 6 гітлераўцаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Памер у шпіталі ад ран 16.3.1946 г. Узнагароджананы ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імем названы вуліца ў с. Ільміно, школа.

15.jpg

КАТАРЫН
Генадзь Іванавіч

Нарадзіўся 18.11.1925 г. ў г. Анега Архангельскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1943 г. Скончыў курсы сяржантаў пяхоты. На фронце з 1943 г. Камандзір стралковага аддзялення 322-га стралковага палка 32-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Г.І. Катарын вызначыўся пры фарсіраванні р. Проня на поўнач ад Дрыбіна. Знішчыў куляметную кропку ворага разам з разлікам. Загінуў 2.8.1945 г. ў баях за вызваленне Літвы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імя носіць вуліца ў Архангельску.

18.jpg

КУРБАТАЎ
Міхаіл Ціханавіч

Нарадзіўся 15.1.1924 г. ў р.п. Магдагачы Амурскай вобласці. На фронце з 1942 г. Памочнік камандзіра ўзвода 878-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту малодшы сяржант М.Ц. Курбатаў 23-28.6.1944 г. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на р. Проня і вызвалення Магілева. Загінуў у баі 18.7.1944 г. Пахаваны у г. Гродна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем названы вуліцы ў Гродне і Магдагачы, школа ў родным паселку.

19.jpg
20.jpg
template_01.png

ЛАЗАРЭНКА
Іван Сідаравіч

Нарадзіўся 8.10.1895 г. ў пас. Валаконаўка Белгарадскай вобласці. Удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай і савецка-фінляндскай (1939-40) войнаў. З 1941 на Заходнім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір 369-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту генерал-маер І.С. Лазарэнка вызначыўся ў час прарыву абарону праціўніка ў Магілеўскай аперацыі. 23-25.6.1944 г. дывізія фарсіравала р. Проня і Бася і з баямі прайшла наперад на 25 км. Загінуў 25.6.1944 г. каля в. Халмы Чавускага раена. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.7.1944 г. (пасмяротна). Пахаваны ў Магілеве, у гарадскім скверы. Узнагароджананы ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга. Яго імем названы плошча ў Крычаве, вуліца і сквер у Магілеве.

Нарадзіўся 24.11.1900 г. у в. Някрасаўшчына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1941 г. на Заходнім, 2-м і 3-м Беларусім франтах. Камандуючы 69-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту генерал-маёр М.М.Мультан вызначыўся ў 1944 г. 42-я і 222-я стралковыя дывізіі, якія ўваходзілі ў 69-ы стралковы корпус, пад яго камандаваннем 23 чэрвеня фарсіравалі р. Проня ў раёне в. Пералогі – Галавічы, атакавалі праціўніка і занялі яго апорны пункт в. Галавічы, уступілі ў бой з праціўнікам і вызвалілі в. Трылесіна. 24 чэрвеня перадавыя часці выбілі немцаў з в. Чэрнеўка, фарсіравалі р. Бася, разграмілі ворага і выйшлі да Дняпра, фарсіравалі яго і захапілі плацдарм у раёне в. Дабрэйка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.7.1944 г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, іншымі 5 ордэнамі, медалямі. Памёр 19.9.1975 г. Яго імем названа вуліца ў г. Беразіно.

МУЛЬТАН
Мікалай Мікалаевіч

МАРЧАНКАЎ
Анатоль Андрэевіч

Нарадзіўся 19.8.1910 г. ў в. Горбава Ільінскага раена Іванаўскай вобласці. На фронце з 1941 г. Сапер 389-га асобнага сапернага батальена 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту А.А. Марчанкаў вызначыўся ў 1944 г. пры вызваленні Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай абласцей, у тым ліку 23.6.1944 г. наводзіў штурмавыя масткі цераз р. Проня, зрабіў 2 праходы ў драцяной загародзе. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Памер 23.12.1982 г.

22.jpg

ПАДЗІГУН
Уладзімір Піліпавіч

Нарадзіўся 11.4.1923 г. у с. Бярозаўка Манькаўскага раёна Чаркаскай вобласці. На фронце з сакавіка 1942 г. Камандзір аддзялення разведкі 472-га гаўбічнага артылерыйскага палка 42-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант У.П. Падзігун у наступальным баі каля в. Казяны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці 14.11.1943 г. знішчыў варожы дзот, гарнізон другога дзота ўзяў у палон, замяніў выбыўшага са строю камандзіра батальёна. У чэрвені 1944 г. вызначыўся пры вызваленні Дрыбінскага раёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.8.1944 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

23.jpg

ПІЧУГІН
Мікалаевіч

Нарадзіўся 9.11.1904 г. у г.п. Калывань Новасібірскай вобласці. У Чырвонай Арміі ў 1920-22 гг., 1927-30 гг. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. На фронце з 1941 г. Камандзір узвода разведкі 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронтулейтэнант Дз.М. Пічугін прымаў удзел у фарсіраванні р. Проня і Бася, на чале ўзвода 26.6.1944 г. пераадолеў Дняпро каля в. Дабрэйка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Памёр 11.4.1947 г. Яго імем названы парк у Калывані, вуліца і парк у г. Ош.

27.jpg

СМІРНОЎ
Міхаіл Яўгенавіч

Нарадзіўся 6.11.1925 г. у в. Гальцова Сусанінскага раёна Кастрамской вобласці. На фронце з 1943 г. Камандзір аддзялення 787-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант М.Я.Смірноў у ліку першых 23.6.1944 г. пераадолеў р. Проня каля вёскі Галавічы і знішчыў 2 кулямётныя кропкі праціўніка, чым забяспечыў фарсіраванне ракі ўзводам, закідаў гранатамі дзот. Загінуў 28.7.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы 3-й ступені. Яго імем названа школа ў Сусанінскім раёне, у якой ён вучыўся.

24.jpg

РЫБКІН
Васіль Піліпавіч

Нарадзіўся 5.3.1914 г. у в. Грамячае Пакроўскага раёна Арлоўскай вобласці. На фронце з 1943 г. Кулямётчык 757-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту радавы В.П.Рыбкін вызначыўся ў 1944 г. 23 чэрвеня разам з іншымі байцамі фарсіраваў р. Проня каля в. Галавічы, у баях за плацдарм адбіў шматлікія контратакі праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём. Памёр 31.12.1948.

28.jpg

СТАРЧАНКА
Арцемій Іванавіч

Нарадзіўся 2.10.1920 г. у в. Мікалаеўка Мглінскага раёна Бранскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Сончыў Новасібірскае пяхотнае вучылішча (1941), курсы “Выстрал” (1943), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1948). На фронце з 1941 г. Камандзір батальёна 241-га стралковага палка 95-й стралковай дывізіі49-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант А.І.Старчанка з батальёнам 23-24.6.1944 г. прарваў абарону праціўніка на р. Проня і Бася. 26.6.1944 г. першы на сваім участку фарсіраваў Дняпро каля в. Калясішча на поўнач ад Магілёва, захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу галоўных сіл палка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.7.1944 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 9.2.1984 г.

25.jpg

Нарадзіўся 2.1.1918 г. у с. Міхайлаўскае Чарамісінаўскага раёна Курскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 г. На фронце са студзеня 1942 г. Камандзір узвода 757-га стралковага палка 222-й дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант В.А.Салаўёў у час прарыву абароны праціўніка на р. Проня 23.6.1944 г. каля в. Галавічы першы ўварваўся ў варожую траншэю, знішчыў снайпера. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі.

САЛАЎЁЎ
Васіль Андрэевіч

26.jpg

СЛІЦ
Антон Іванавіч

Нарадзіўся 17.5.1894 г. у в. Анзулі Прэйльскага раёна (Латвія). У Чырвонай Арміі з 1918 г. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1943). З 1941 г. на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Камандзір 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту палкоўнік А.І.Сліц вызначыўся ў чэрвені 1944 г. пры фарсіраванні р. Бася, чым забяспечыў поспех у завяршэнні Магілёўскай аперацыі, і вызваліў каля 300 населеных пунктаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.7.1944 г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 28.7.1945 г.

29.jpg

СТАЦЭНКА
Якаў Ціханавіч

Нарадзіўся 15.9.1923 г. у с. Валошына Астрагожскага раёна Варонежскай вобласці. З 1942 г. на Калінінскім і 2-м Беларускім франтах. Камандзір кулямётнага разліку 787-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант Я.Ц.Стацэнка ў час прарыву абароны праціўніка 23.6.1944 г. знішчыў некалькі агнявых кропак, у ліку першых пераправіўся праз р. Проня каля в. Галавічы, а 27.6.1944 г. – праз Дняпро ў раёне Шклова. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

30.jpg

СТРАЛКОЎ
Спірыдон Міхайлавіч

Нарадзіўся 8.11.1917 г. у с. Зура Ігрынскага раёна Удмурцкай АССР. У Чырвонай Арміі з 1938 г. На фронце з лютага 1944 г. Камандзір кулямётнага аддзялення 774-га страловага палка 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант С.М.Стралкоў у ліку першых 23.6.1944 г. пераадолеў р. Проня каля в. Галавічы, гранатамі знішчыў дзот праціўніка. Загінуў 4.2.1945 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём. У с. Зура ўстаноўлены абеліск і мемарыяльная дошка, яго імемназваны вуліца і школа.

31.jpg

СЯРГЕЕЎ
Леанід Аляксандравіч

Нарадзіўся 29.9.1921 г. у г. Балавіна Яраслаўскай вобласці. На фронце з 1941 г. Камандзір аддзялення 322-га стралковага палка 32-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант Л.А.Сяргееў вызначыўся ў чэрвені 1944 г. пры фарсіраванні р. Проня на поўнач ад Дрыбіна і Дняпра каля Шклова. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы 2-й і 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

32.jpg

ТАМІЛОЎСКІХ
Віталь Васілевіч

Нарадзіўся 10.3.1911 г. у г.п. Новауткінск Свярдлоўскай вобласці. На фронце з 1941 г. Камандзір аддзялення 885-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант В.В.Тамілоўскіх вызначыўся 23.6.1944 г. пры фарсіраванні р. Проня. З групай байцоў адбіў усе контратакі праціўніка, чым садзейнічаў паспяховай пераправе дывізіі праз раку. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Памёр 12.4.1986 г.

33.jpg

ЦЕРАШКЕВІЧ
Сяргей Рыгоравіч

Нарадзіўся 23.4.1910 г. ў с. Чкалаўскае Спаскага раёна Прыморскага краю. У Чырвонай Арміі з 1933 г. На фронце з 1941 г. Камандзір роты 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант С.Р.Церашкевіч вызначыўся ў 1944 г. пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 23 чэрвеня рота пад яго камандаваннем захапіла вышыню, фарсіравала р. Бася, на плацдарме адбіла 5 контратак праціўніка, 26 чэрвеня фарсіравала Дняпро ў раёне в. Дабрэйка і агнём падтрымлівала пераправу батальёна. 27 чэрвеня ў баі каля в. Галоўчын Бялыніцкага раёна С.Р.Церашкевіч са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі.

34.jpg

ЦЯРЭШЧАНКА
Міхаіл Кандратавіч

Нарадзіўся 12.8.1913 г. у с. Баляснае Дзіканьскага раёна Палтаўскай вобласці. У Чырвонай Арміі ў 1935-37 гг. З 1942 г. на Заходнім, Сталінградскім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір роты 617-га стралковага палка 199-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту лейтэнант М.К.Цярэшчанка вызначыўся 24.6.1944 г. ў баі за в. Суслаўка. Рота пад яго камандаваннем знішчыла 15 і ўзяла ў палон 2 варожых аўтаматчыкаў. Загінуў 26.6.1944 г. пры фарсіраванні Дняпра. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імем названа вуліца ў родным сяле.   

template_01.png

ШАЛАЕЎ
Антон Стафанавіч

Нарадзіўся 17.01.1924 г. у с. Альшанскі Арлоўскага раёна Арлоўскай вобласці. На фронце з 1941 г. Камандзір аддзялення 84-й асобнай разведвальнай роты 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту старшына С.А.Шалаеў вызначыўся ў 1944 г. пры фарсіраванні р. Проня, Бася, Дняпро. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.06.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 16.07.1976 г. Яго імем названа вуліца ў Кіраве.

35.jpg

ЮДЗІН
Мікалай Мікалаевіч

Нарадзіўся 28.03.1911 г. у с. Столпіна Кадыйскага раёна Кастрамской вобласці. На фронце з 1941 г. Стралок 459-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту радавы М.М.Юдзін вызначыўся ў 1944 г. 23 чэрвеня пры вызваленні в. Жавань першы ўварваўся ў варожую траншэю, знішчыў 6 і ўзяў у палон 2 гітлераўца. 24 чэрвеня пры фарсіраванні р. Бася і вызваленні в. Чэрнеўка 14 гадзін вёў няроны бой з праціўнікам. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі. Памёр 06.05.1993 г.

36.jpg

ЮРЫН
Аляксей Мікалаевіч

Нарадзіўся 18.03.1905 г. у г. Трубчэўск Бранскай вобласці. Скончыў Ніжагародскае пяхотна-ваеннае вучылішча (1927), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырвонай Арміі з 1921 г. На фронце з 1941 г. Камандзір 222-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту палкоўнік А.М.Юрын вызначыўся ў 1944 г. Дывізія пад яго камандаваннем 23 чэрвеня прарвала абарону праціўніка на р. Проня каля в. Галавічы і 26 чэрвеня першай з арміі фарсіравала Дняпро на поўнач ад Магілёва. Загінуў 26.07.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.07.1944 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Пахаваны ў Мінску. Яго імем названы вуліцы ў Трубчэўску і Барнауле.

37.jpg

ЯЖКОЎ
Іван Сцяпанавіч

Нарадзіўся 15.05.1923 г. у с. Вялікае Чараватава Дзівееўскага раёна Ніжагародскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1940 г. На фронце з 1941 г. Камандзір аддзялення 563-га стралковага палка 153-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту сяржант І.С.Яжкоў вызначыўся 26.06.1944 г., калі з групай байцоў пасля фарсіравання р. Бася ўступіў у бой за плацдарм, знішчыў больш за 20 гітлераўцаў і ў рашаючы момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнам Леніна. У в. Чэрнеўка на брацкай магіле савецкіх воінаў, дзе пахаваны герой, пастаўлены абеліск. Яго імем названа плошча ў г. Кулябакі Ніжагародскай вобласці.

bottom of page