top of page

Помнiм, шануем, ганарымся






Героі Савецкага Саюза
– ураджэнцы Дрыбіншчыны
Нарадзіўся 22.11.1913 г. у в. Гарадзецк. Скончыў школу ваенных пілотаў (1934), Ваенную акадэмію Генштаба (1949). На фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір эскадрыллі ВПС Чарнаморскага флоту гвардыі капітан М.В.Аўдзееў вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветраных баях збіў 6 самалётаў ворага. Удзельнічаў у абароне Перакопа, вызваленні Каўказа, Новарасійска, Севастопаля, Румыніі і Балгарыі. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветраны бой, збіў 17 самалётаў праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 14.06.1942 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Суворава 3-й ступені, 6 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Генерал-маёр авіяцыі (1957). Да 1964 г. служыў у Савецкай Арміі. Памёр 25.06.1979 г.
АЎДЗЕЕЎ
Міхаіл Васілевіч
Нарадзіўся 15.01.1912 г. у в. Яськаўшчына. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. З 1941 г. на Заходнім, Калінінскім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Скончыў курсы «Выстрал» (1944). Намеснік камандзіра мотастралковага батальёна 20 гвардзейскай механізаванай брыгады 8-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту гвардыі старшы лейтэнант І.А.Лапянкоў вызначыўся пры фарсіраванні Віслы на поўнач ад г. Барануў-Сандамірскі (Польшча): 30.07.1944 г. з групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання, знішчыў каля 40 гітлераўцаў, захапіў 2 лодкі, пераправіўся і замацаваўся на левым беразе. 6 гадзін група адбівала контратакі ворага, стварыўшы ўмовы для фарсіравання ракі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.09.1944 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Ачынск, дзе яго імем названа вуліца, на доме, дзе жыў І.А.Лапянкоў, мемарыяльная дошка. Памёр 06.12.1972 г.
ЛАПЯНКОЎ
Іван Адамавіч
Нарадзіўся 12.06.1904 г. у в. Жакаўка. У Чырвонай Арміі з 1926 г. З 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Украінскім і Далёкаўсходнім франтах. Камандзір 53-га танкавага палка 69-й механізаванай брыгады 9-га механізаванага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту падпалкоўнік Дз.Г.Сухавараў вызначыўся 05.11.1943 г. у баях за вызваленне Кіева: полк пад яго камандаваннем прарваў варожую абарону і перакрыў 5 дарог на горад. У гэтых баях знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 15 танкаў, 4 аўтамашыны з боепріпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка. Удзельнік вайны з Японіяй у 1945г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.01.1944г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Да 1957 г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Да 1965 г. на адміністрацыйнай рабоце. Памёр 04.03.1983 г.
СУХАВАРАЎ
Дзмітрый Гаўрылавіч
Нарадзіўся 02.04.1917 г. у в. Старакожаўка. Скончыў Краснадарскае ваенна-авіяцыўнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў (1940), Ваенна-паветраную акадэмію (1958). У Чырвонай Арміі з 1937 г. З ліпеня 1941 г. на Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Штурман эскадрыллі 81-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіяпалка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіядывізіі 2-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіякорпуса 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту гвардыі капітан Ц.Р.Сянькоў удзельнічаў у Сталінградскай, Курскай бітвах, Корсунь-Шаўчэнскай, Львоўска-Сандамірскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях. 29.11-04.12.1943 г. бомбавымі ўдарамі на чыгуначнай станцыі Знаменка Кіраваградскай вобласці эскадрылля, у складзе чкой быў Ц.Р.Сянькоў, знішчыла 10 чыгуначных цыстэрнаў з гаручым, 28 вагонаў з артылерыйскімі снарадамі, 2 склады з боепрыпасамі, батарэю зенітнай артылерыі. Зрабіў 142 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26.10.1944 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Да 1961 г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Памёр 22.02.1985 г.
СЯНЬКОЎ
Ціт Рыгоравіч
Поўныя кавалеры ордэна Славы
– ураджэнцы Дрыбіншчыны


ПАСІКАЎ
Уладзімір Маркавіч
Нарадзіўся 10.08.1922 г. у в. Нікольск. З 1941 г. на Ленінградскім, Паўночна-Каўказскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі, сяржант У.М.Пасікаў вызначыўся ў баях на тэрыторыі Румыніі і Польшчы. 31.05.1944 г. каля г. Ясы выявіў агнявыя кропкі праціўніка; 21.08.1944 г. ў варожым тыле закідаў гранатамі будынак, дзе знаходзіліся гітлераўцы; 13.01.1945 г. у баі за г. Хмяльнік падняў байцоўу атаку і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, знішчыў 6 і ўзяў у палон 4 гітлераўцаў. Памёр 15.01.1984 г.
САФОНАЎ
Міхаіл Фролавіч
Нарадзіўся 10.01.1925 г. у в. Шастакі. З 1943 г. партызан 113-га партызанскага атрада на Магілёўшчыне, з 1944 г. на фронце. Разведчык, радавы М.Ф.Сафонаў вызначыўся19.09.1944 г. пры захопе «языка» ў раёне р. Нараў (Польшча); 14.01-01.02.1945 г. у баях на тэрыторыі Германіі ў час разведкі знішчыў 12 гітлераўцаў, захапіў кулямёт і 10 аўтаматаў; пры ліквідацыі варожай групоўкі ў раёне Берліна першы ўварваўся ў размяшчэнне ворага, знішчыў 13 гітлераўцаў і 9 захапіў у палон. Памёр 17.07.1996 г.

bottom of page