top of page

   Помнiм, шануем, ганарымся

1234.png
9126_big-removebg-preview.png

Пачатак вайны

     22 чэрвеня гітлераўская Германія напала на Савецкі Саюз. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне, часці Заходняга фронту не змаглі затрымаць ворага ў прыгранічнай зоне і з цяжкімі баямі адступалі на ўсход.

     Камандаванне нямецка-фашысцкіх войск прыняло рашэнне акружыць савецкія падраздзяленні, што абаранялі рубеж Заходняй Дзвіны і Дняпра, авалодаць раёнам Орша – Віцебск – Смаленск і адкрыць самы кароткі шлях на Маскву. Але войскі Заходняга фронту адбілі ўсе спробы ворага фарсіраваць Дняпро зходу.

     10 – 12 ліпеня нямецкія войскі аднавілі наступленне: танкавыя групоўки Гудэрыяна сканцэнтраванымі ўдарамі на вузкіх участках фронту зламалі супраціўленне войск, якія трымалі тут абарону. 46-ы матарызаваны корпус войск Гудэрыяна фарсіраваў Дняпро ў раёне Шклова і накіраваўся ў раён Горак, Дрыбіна, Мсціслава.   

 15 ліпеня дывізія выйшла з Еськаўкі. Камандзір дывізіі вырашыў прабіцца на ўсход ад Расны і рухацца ў накірунку Крычава.Часці дывізіі абышлі варожы заслон каля станцыі Цёмны Лес і ўдзень 16 ліпеня выйшлі да дарогі Росна – Мсціслаў. Па дарозе няспынным патокам рухаліся на ўсход танкавыя і матарызаваныя калоны праціўніка. Часці Чырвонай Арміі з баямі прарваліся праз дарогу, змаглі адарвацца ад праціўніка і выйшлі на паласу дзеяння 13-й арміі. На працягу 11 – 15 ліпеня 1941 г. наша авіяцыя бамбіла пераправы праціўніка на Дняпры і яго калоны.

     На ўскраіне вёскі Цёмны Лес пахаваны 2 лётчыкі, якія загінулі ў ліпені 1941 г. Недалёка ад вёскі Язычкава загінуў лейтэнант Анатоль Паўлавіч Кобец, самлёт якога быў падбіты ў паветраным баі над станцыяй Пагодзіна. На могілках вёскі Старакожаўка пахаваны камандзір звяна 18-га знішчальнага авіяпалка лейтэнант Аляксей Дзмітрыевіч Прадко.

    Пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка савецкія войскі вымушаны былі адступіць на ўсход. У 1-й палавіне ліпеня 1941 г. нямецка-фашысцкія захопнікі з’явіліся ў раёне.

 Савецкае камандаванне прыкладала ўсе намаганні, каб спыніць наступ ворага, але праціўнік ірваўся наперад і спыніць яго было ўжо немагчыма. Ад Шклова па палявых дарогах адыходзіў 2-і стралковы корпус: 100-я и 161-я стралковыя дывізіі, 151-ы корпусны артылерыйскі полк і іншыя часці. 100-я стралковая дывізія генерала І.М.Русіянава адыходзіла ад Дняпра па сваім маршруце, выйшла ў Манастыршчынскі раён Смаленскай вобласці і там злучылася з дзеючымі савецкімі войскамі. 161-я стралковая дывізія і іншыя часці 2-га стралковага корпуса пайшлі ў паўднёвым накірунку. Яны прайшлі вёскі Рабкі,      Абраімаўка, Галавічы, Цёмны Лес, у 2-й палавіне дня 14 ліпеня 1941 г. сканцэнтраваліся ў лесе каля в. Еськаўка, дзе занялі кругавую абарону. У гэты ж дзень нямецкія войскі ўступілі ў Дрыбін. Вайна прыйшла на Дрыбінскую зямлю.

     Займаючы кругавую абарону ў раёне Еськаўкі, дывізія вяла разведку і падрыхтоўку да Выхаду на злучэнне з войсками Чырвонай Арміі. Разведгрупа лейтэнанта Горлышава і малодшага лейтэнанта Негруцы зрабіла налёт на Дрыбін, дзе падбіла 3 танкі праціўніка, разграміла калону аўтамашын, знішчыла больш за 50 фашыстаў і ўзяла палонных.   

282804265.gif

У небе над Дрыбінам

     Анатоль Пятровіч Кобец перад вайной закончыў Ленінградскае лётнае вучылішча і Вышэйшую школу лётчыкаў у Ліпецку. Пасля гэтага быў накіраваны ў адзін з авіяцыйных палкоў камандзірам эскадрыллі. І як толькі ў мірным небе з’явіліся першыя самалёты, а на зямлі – тэхніка з варожай свастыкай, старшы лейтэнант Кобец павёў сваіх таварышаў у бой. У той дзень яны вылецелі з Магілёўскага аэрадрома на праследаванне бамбардзіроўшчыкаў праціўніка. З бою камандзір эскадрыллі не вярнуўся. Астанкі лётчыка і разбіты самалёт былі знойдзены ў Дрыбінскім раёне. У наградным лісту ўказвалася, што старшы лейтэнант А.П.Кобец праявіў выключную мужнасць і адвагу ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён – удзельнік чатырох паветраных баёў. За праяўленыя мужнасць і гераізм удастоены ордэна Чырвонага Сцяга.Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1941 г. ён пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

П.Аляксандраў

З успамінаў В.Прымаковай, жыхаркі Дрыбіна

     Памятаю, што ліпень 1941 г. быў вельмі гарачым, кожны дзень паліла сонца. У такія спякотныя дні праз Дрыбін адступалі асобныя часці Чырвонай Арміі. Школа і бальніца былі запоўнены раненымі. Прызыўнікі, якія не паспелі мабілізавацца, атрымалі загад сабрацца ў цэнтры Дрыбіна. Іх павезлі на машыне ў Мсціслаў, але іх спыніла нейкая наша ваенная часць і паведаміла, што Мсціслаў ужо заняты немцамі, прыйшлося ім вяртацца ў Дрыбін. Мой бацька зрабіў на двары зямлянку, і мы сядзелі там, бо ў небе лятаў бамбардзіроўшчык і час ад часу скідваў бомбы. Было адчуванне, што адбудзецца нешта жудаснае.

     У 2-й палавіне дня 14 ліпеня у Дрыбіне з’явіліся часці нямецка-фашысцкіх акупантаў. У пасёлку яшчэ знаходзіліся савецкія байцы, і немцы адкрылі беспарадкавы агонь. Кулі былі трасіруючыя, а амаль усе хаты былі крытыя саломай, пачаліся пажары, палыхаў амаль увесь Дрыбін, згарэла і памяшканне райвыканкома. У многіх хатах не было гаспадароў, таму што перад прыходам немцаў людзі хаваліся дзе маглі – хто ў алешніку за Старадрыбінам, хто ў лесе ў баку Мікольска, хто па родных і знаёмых у вёсках. За два дні немцы акупіравалі ўвесь Дрыбінскі раён. Франтавыя часці прасунуліся далей на ўсход, а ім на змену прыйшла акупацыйная ўлада, у Дрыбіне быў створаны магістрат, паліцэйскі гарнізон.

Выратаваў цуд

     13 июля в Дрибинском районе закончился призыв в действующую Красную Армию юношей 1923 года рождения. Среди них был и Даниил Васильевич Беззубенко.

Призывников доставили на железнодорожную станцию. Пилот немецкого самолета, вынырнувшего из-за леса, пулеметными очередями разогнал парней по пшеничному полю… В вагоны погрузились молча. На разъездах пропускали эшелоны с техникой и войсками, идущие на фронт.

На сборном пункте в Козельске произошла первая серьезная бомбежка. В окрестностях города находилось около 68 тысяч человек – военных и беженцев. Немецкие бомбардировщики налетели под утро. В считанные минуты город превратился в руины. Счет раненым шел на сотни. Призывников из Дрибина спасло чудо: на ночлег их определили в деревушку, находящуюся довольно далеко от Козельска.

     Через некоторое время Д.В.Беззубенко попал на фронт в кадровую сибирскую дивизию и был направлен на ускоренные курсы в полковую школу снайперов. После их окончания вернулся в часть. «Бывали дни, - вспоминает Даниил Васильевич, - когда снайперы проводили в засаде по 10 – 12 часов. Порой лежа, стараясь не шевелиться, чтобы не дать себя обнаружить. Физически было тяжело. Требовалось умение ждать – терпеливо и аккуратно».

     Спустя год старший сержант Беззубенко был назначен помощником командира пулеметного взвода. Воевал в Карелии, Финляндии, Заполярье. День Победы встретил в Архангельском военном пулеметном училище, будучи курсантом. Демобилизовался в 1947 г. Имеет боевые награды: орден Отечественной войны 2-й степени, медали «За отвагу», «За оборону Ленинграда», «За оборону Заполярья».

М.Тетерин.

Савецкая вёска. 2001. 8 мая

Дрыбінскія навабранцы

unnamed.gif

         20 июня 1941 г. у выпускников Дрибинской средней школы был выпускной вечер. Среди одноклассников веселился и Петр Грек. Ушел на фронт его отец. 12 июля из Дрибинского райвоенкомата пришла повестка и Петру. Вместе с ним уходили в армию еще 20 ребят-земляков. С ними на последнем поезде-товарняке уезжала и группа руководителей района, которая вывозила в Смоленск архив. Проехать можно было не везде. От Козельска Калужской области до города Ливны Орловской области Петр Грек со своими товарищами прошел пешком, преодолевая за день по 85 км. В Ливнах пробыли недолго. Вскоре их переправили на станцию Масловка Воронежской области, где в 61-м учебном полку обучали военному делу. В начале декабря у деревни Соколья Плата  Курской области Петр участвовал в ночном бою и был тяжко ранен. После выздоровления попал в 4-й отдельный дивизион спецслужбы войск НКВД, который занимался подготовкой радистов-разведчиков. С помощью специальной аппаратуры радисты перехватывали зашифрованную информацию врага. Благодаря радиоразведке, командование Красной Армии заранее знало о готовящемся наступлении противника, об его оснащении. Петр Леонтьевич Грек награжден орденами Красной Звезды, Отечественной войны 1-й степени, медалями «За отвагу», «За оборону Сталинграда», «За победу в Великой Отечественной войне», «За взятие Будапешта», «За взятие Вены».

О.Монгалева.

Савецкая вёска. 1999. 2 ліпеня

bottom of page